Грамадства55

Генпракуратура забароніць дзецям бадзяцца па начах

У мэтах абароны дзяцей ад злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама ў сувязі з неабходнасцю спынення злачыннасці непаўналетніх Генеральнай пракуратурай Беларусі падрыхтаваны законапраект, які ўносіць папраўкі ў дзейнае заканадаўства.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, праектам закона ўводзіцца забарона на знаходжанне непаўналетніх да 16 гадоў у грамадскіх месцах у начны час без суправаджэння бацькоў (апекуноў), іншых паўналетніх членаў сям’і, блізкіх сваякоў; асоб, якія сумесна пражываюць; асоб, якія суправаджаюць дзяцей па просьбе бацькоў (апекуноў), а таксама асоб, на якіх ускладзеныя абавязкі па навучанні і выхаванні дзяцей.

Акрамя таго, прадугледжваецца дапаўненне Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях новым артыкулам, які вызначае адказнасць бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць, а таксама асоб, на якіх ускладзеныя абавязкі па навучанні і выхаванні непаўналетніх, за парушэнне забароны на знаходжанне дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у грамадскіх месцах у начны час.

Аналіз статыстычных даных сведчыць аб тым, што найбольшая колькасць правапарушэнняў учыняецца непаўналетнімі ў вячэрні і начны час. Знаходзячыся на вуліцы без суправаджэння і кантролю дарослых, падлеткі рызыкуюць сваёй бяспекай, а таксама самі ўчыняюць злачынствы.

У прыватнасці, у 2010 годзе непаўналетнімі ўчынена 4.777 правапарушэнняў, з іх у начны час (з 22 да 6 гадзін) — 1.867, што складае 40% ад ліку ўсіх учыненых непаўналетнімі правапарушэнняў.

Распрацаваны Генеральнай пракуратурай законапраект накіраваны зацікаўленым дзяржаўным органам на ўзгадненне.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць