Улада11

МЗС ізноў шкадуе з нагоды санкцый

Міністэрства замежных спраў Беларусі шкадуе ў сувязі з тым, што шэраг краін Эўропы далучыліся да санкцый ЭЗ супраць А. Лукашэнкі і яшчэ 157 беларускіх чыноўнікаў,
заявіў агенцтву «Інтэрфакс» прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Рэакцыя на гэта рашэньне аналягічная той, якая была на санкцыі ЭЗ, прынятыя ў дачыненьні да Беларусі 31 студзеня», — сказаў Савіных.

Пасьля таго рашэньня ЭЗ Савіных казаў: «МЗС Беларусі выказвае шкадаваньне ў сувязі з высновамі Савета Эўрапейскага зьвязу ад 31 студзеня 2011 года. Санкцыйнае мысьленьне паглыбляе разьдзяляльныя лініі».

Учора стала вядома, што яшчэ 9 краін далучыліся да санкцыяў супраць Лукашэнкі.

Шэраг эўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, заявілі аб далучэньні да санкцыяў супраць Лукашэнкі і іншых датычных да рэпрэсіяў беларускіх чыноўнікаў.

Як гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісляндыя, Альбанія, Боснія і Герцагавіна, Сэрбія, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія заявілі, што яны падзяляюць абмежавальныя захады супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя Эўразьвязам.

Гэтыя краіны гарантуюць, што іх нацыянальная палітыка будзе адпавядаць рашэньню Эўразьвязу.

Савет міністраў замежных спраў Эўразьвязу на пасяджэньні 31 студзеня ў Брусэлі прыняў рашэньне забараніць уезд у Эўразьвяз 158 службовым асобам Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Будуць таксама замарожаныя іх актывы ў краінах зьвязу, калі такія выявяцца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень2

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень2

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць