Афіша

Сёння адкрываецца выстава «Пагоні»

Сёння ўвечары ў мінскім Палацы мастацтва адбудзецца адкрыццё выставы «Пагоня-20». Але гледачы ўбачаць не ўсе творы, падрыхтаваныя мастакамі для гэтай экспазіцыі.

Напярэдадні стала вядома, што некаторыя творы цэнзура запатрабавала зняць з экспазіцыі. Спробы мастакоў адстаяць іх не далі жаданых вынікаў. Старшыня суполкі «Пагоня» Аляксей Марачкін так пракаментаваў сітуацыю:

«Чорны спіс дзейнічае. Вось усё, што магу сказаць. Спадцішка, тэлефонныя званкі і так далей, і да таго падобнае. Таму далей я гаварыць нічога не буду. Пабачыце — будзе вялікая праполка твораў».

Спадар Марачкін не стаў удакладняць, пра якія канкрэтна творы і якіх мастакоў было патрабаванне цэнзуры зняць іх з экспазіцыі. Вядома, што свае працы для гэтай выставы прадставілі Р. Батальёнак, Г. Драздоў, А. Марачкін, В. Мікіта, М. Назарчук, Г. Скрыпнічэнка, В. Маркавец, А. Родзін, В. Свентахоўская, М. Купава, А. Цыркуноў, М. Яніцкая і іншыя мастакі, што ўваходзяць у суполку.

Спадар Марачкін таксама адмовіўся назваць тых, хто стаіць за гэтым патрабаваннем. Але выглядае, што яно датычыць працаў, якія наўпрост ці ўскосна звязаныя з тэмай падзеяў 19 снежня.

Сакавіцкая выстава мастакоў, якіх ад 1991 года аб’ядноўвае суполка «Пагоня», традыцыйная.

За часамі Лукашэнкі традыцыйнымі зрабіліся і праблемы з экспазіцыяй.

Некалькі гадоў яе ўвогуле не дазвалялі ладзіць у Палацы мастацтва. Непрыняцце выклікала сама ідэя прымяркоўваць гэтую выставу да Дня волі. Сёлета фармальна яна прысвечаная дваццацігоддзю суполкі, але час яе правядзення абраны адмыслова да 25 сакавіка. Калі нічога не зменіцца і выстава, як запланавана, адкрыецца сёння ў 17.30, то яе можна будзе пабачыць да 27 сакавіка. Ці, прынамсі, тое, што ацалее ў экспазіцыі пасля цэнзурнай праполкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі13

Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць20

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША17

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным2

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак55

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць