Эканоміка4646

Віншуем! Вы вінаваты 3000 баксаў. Нацбанк: Замежны доўг вырас на 6,5 млрд даляраў за год

На 1 студзеня 2011 года ён дасягнуў 28,5 млрд даляраў, або 52,2% ВУП.

Валавы замежны доўг Беларусі за мінулы год павялічыўся на 6,45 млрд даляраў, або 29,2%. На 1 студзеня 2011 года ён дасягнуў 28,5 млрд даляраў, або 52,2% ВУП.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у чацвёртым квартале аб’ём сукупнага замежнага доўгу вырас на 2 млрд 918,8 млн долараў (на 11,4%) пасля росту на 2 млрд 422,3 млн (10,5%) у трэцім квартале, на 927,5 млн долараў (4,2%) — у другім і на 183,2 млн (0,8%) — у першым.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг таксама працягвае расці: на 1 студзеня 2011 года ён склаў 3 тыс. 7 долараў супраць 2 тыс. 322 долараў на пачатак 2010 года і 1 тыс. 596 долараў — на пачатак 2009-га.

Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне замежнага доўгу ў 2010 годзе было накіравана 5 млрд 164,9 млн долараў (9,5% ВУП, ці 17,3% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 4 млрд 563,1 млн долараў склалі выплаты па асноўным доўгу, 601,8 млн долараў — плацяжы па працэнтах.

Нагадаем, за 2009 год валавы знешні доўг Беларусі быў павялічыўся на 6,9 млрд долараў ЗША, або на 45,4%, і склаў 22 млрд (45% ВУП).

Паводле нядаўняй ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, валавы знешні доўг Беларусі будзе працягваць расці.

Валавы знешні доўг складаецца з доўгу органаў дзяржаўнага кіравання, банкаў і іншых прадпрыемстваў.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі12

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць