Меркаванні99

Расійскі «Першы канал»: двое рускіх пабілі пятнаццаць беларускіх спецназаўцаў

У выніковым відэаматэрыяле тэлеканала пад назвай «Саюзны прыгавор» распавядаецца пра судовы працэс над расійскімі грамадзянамі Брэусам і Гапонавым, сведчанні Алеся Міхалевіча, а таксама пра «чорны спіс» культурных дзеячоў, забароненых для паказу і ўзгадвання ў афіцыйных беларускіх медыях:

Адпушчаныя з-пад варты два грамадзяніна Расеі, якіх тры месяцы незаконна ўтрымлівалі беларускія спэцслужбы, а таксама быў абвешчаны пералік дзеячаў культуры, якім зачынены доступ у дзяржаўныя СМІ. У чорным спісе — пісьменнікі, артысты, мастакі, рэжысёры з Беларусі, Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі.

Двух расейцаў, Івана Гапонова і Арцёма Брэуса, адпусцілі проста ў зале суда. Свабода, вядома, галоўнае. Але непрыемны асадак — іх усё-такі прызналі вінаватымі, прысудзілі да штрафу.

19 снежня ў дзень прэзідэнцкіх выбараў двое расейцаў былі ў цэнтры Мінска на шматтысячнай акцыі пратэсту. Іх затрымалі, і разам з сотнямі іншых беларусаў Брэус і Гапон адседзелі 10 сутак. Выйшаўшы з СІЗА, яны ледзь паспелі прыехаць дадому, як іх зноў арыштавалі.

Брэуса і Гапонова паказвалі на беларускім ТБ у фільмах пра змову замежных спецслужбаў супраць Лукашэнкі.

Сам судовы працэс ужо стаў часткай народнага фальклору. Двое рускіх напалі на 15 спецназаўцаў. Гучыць і праўда, як у анекдоце. Але на судзе 15 байцоў сапраўды, распавялі, як іх білі па зубах, тапталі нагамі, нават адабралі шчыты, як быццам яны не крапавыя берэты, а крапавыя берэткі.

19 снежня на плошчы каля Дома ўрада ў Мінску было некалькі тысяч супрацоўнікаў Унутраных войскаў. Беларусь — наогул адна з нешматлікіх краін, дзе міліцыі больш, чым арміі. Спецназ падтрымлівае імідж суровага, непераможнага падраздзялення.

Адзіным доказам таго, што расейцам удалося справіцца з гэтымі хлопцамі, паслужыла відэаздымка. Яе паказвалі не толькі ў эфіры мясцовага ТБ, але і на судзе.

На кожным падобным судовым пасяджэнні ў зале ставяць манітор і паказваюць кадры, знятыя 19 снежня. Яны як бы павінны даказаць віну. Напрыклад, на падставе відэаздымкі прэс-сакратар кандыдата Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў атрымаў 4 гады калоніі строгага рэжыму. Суддзя на гэтых кадрах разгледзела, што Атрошчанкаў штурмуе дзверы Дома ўрада. На судзе ўвесь час паўтараюць, што ўдзельнікі мітынгу былі ўзброеныя і галоўнае доказ — відэаздымка месца злачынства.

Непрыемны момант для беларускіх уладаў заключаецца ў тым, што гэта ж самае месца атрымалася зняць незалежным журналістам адразу ж пасля разгону акцыі пратэсту. Тут добра відаць, што няма ні сякер, ні арматуры. Гэта відэа з’явілася ў Інтэрнэце 2 месяцы таму. Яго паглядзелі сотні тысяч чалавек, але, мабыць, не тыя, хто выносіць прысуды па справе аб так званых беспарадках у Менску.

«Тое, што цяпер адбываецца, гэта жудасна. Гэта добра, што мы грамадзяне Расеі, за нас расійскае пасольства ваявала. А грамадзяне Беларуссю? Гэта страшна. Абвінавачваюць у тым, што не даказана», — кажа Сабіра Гапонова, маці Івана Гапонова.

Дзясяткі беларускіх палітыкаў і журналістаў да гэтага часу пад следствам. Некаторых выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў адпушчаны з СІЗА КДБ якраз на такіх умовах.

Міхалевіч публічна адмовіўся працаваць на КДБ. Ён апублікаваў адкрыты ліст, дзе пералічыў усе віды катаванняў, якія да яго ўжываліся.

«Мяне выводзілі ў асобнае вялікае халоднае памяшканне, дзе распраналі дагала, мы стаялі фактычна на шпагаце па 40 хвілін, і гэта ўсё адбывалася, пакуль мы былі голымі», — кажа Алесь Міхалевіч.

На фоне гэтых фактаў іншыя дзеянні беларускіх уладаў не выглядаюць рэпрэсіямі. Аднак Лукашэнка паслядоўна працягвае закручваць гайкі. Напрыклад, у Інтэрнэце з’явіўся чорны спіс дзеячаў мастацтва. Туды трапілі і многія расейцы, у тым ліку, напрыклад, Эдуард Успенскі з усёй сваім творчасцю.

Сярод заходніх артыстаў пад забаронай апынуліся музыкі «Пет Шоп Бойз», акцёр Кевін Спэйс і Джуд Лоў. Яны і пра Лукашэнку ж нічога дрэннага не казалі. Пару слоў пра тое, што свабода лепшая за несвабоду. Хтосьці нават выказаў здагадку, што чорны спіс — гэта розыгрыш.

У гэтую пятніцу ў «Ляпіса Трубяцкога» канцэрт у Маскве. Гэтая беларуская група — адна з нямногіх, папулярных за межамі рэспублікі. Напэўна, другая пасля ансамбля «Песняры».

Музыкі спачатку смяяліся, над тым, што ўзначалілі таямнічы чорны спіс. Але сённяшні канцэрт у Гомелі, на радзіме, нечакана забаранілі, без тлумачэння прычын.

Музыкі будуць дамагацца права на канцэрты, калі прыйдзецца праз суд. Іван Гапонаў таксама вырашыў змагацца, каб яго прызналі невінаватым. Толькі наўрад ці ў судовай апеляцыі ёсць шанец.

5 гадоў таму ў Мінску ўжо быў падобны працэс. І галоўным пацярпелым быў той жа самы спецназавец, нехта Юрый Давідовіч. Толькі раней ён заяўляў, што яго збіла мініяцюрная бландынка Святлана Завадская — жонка зніклага ў Менску аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага. І хоць на гэтых кадрах відаць, што гэта Давідовіч б’е па твары жанчыну, беларускі суд вырашыў наадварот.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць