Грамадства1717

Суд над «Картай паляка»

31 сакавіка Канстытуцыйны суд правядзе экспертызу польскага закону «Аб карце паляка» на адпаведнасць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

31 сакавіка Канстытуцыйны суд Беларусі правядзе экспэртызу польскага закону «Аб карце паляка» на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Падставай для гэтага стаў зварот у суд дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад 23 лютага.

Права выказваць думку пра нарматыўна-прававыя акты, у тым ліку і іншых дзяржаў, калі яны закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, на прадмет іх адпаведнасьці міжнародным нормам, нададзена Канстытуцыйнаму суду дэкрэтам прэзыдэнта № 14 ад 2008 году.

Падчас абмеркаваньня пытаньня пра «карту паляка» ў Палаце прадстаўнікоў прагучала, што такую карту маюць больш за 14,5 тысячы чалавек і што ў Беларусі жыве 400 тысяч этнічных палякаў.

Карта паляка — гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, замацаваныя законам «Аб карце паляка», які быў прыняты Сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.

«Карту паляка» мае права атрымаць асоба, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і пры тым заяўляе пра сваю прыналежнасьць да польскай нацыі і выконвае абавязкі, якія вынікаюць са згаданага закону.

Для атрыманьня карты трэба валодаць польскай мовай на базавым узроўні, мець сваякоў-палякаў альбо тых, хто меў польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля, прабабуля, прадзядуля). Карта сапраўдная цягам 10 гадоў з дня выдачы і пры наяўнасьці адпаведнай заявы падаўжаецца на наступныя 10 гадоў.

Уладальнік карты мае права атрымліваць доўгатэрміновую шматразовую візу для знаходжаньня на тэрыторыі Польшчы і легальна працаваць там без атрыманьня дазволу на працу, займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі, праяжджаць па чыгунцы з 37-працэнтнай зьніжкай.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць