Эканоміка99

Аналітыкі Raiffeisen-а: 10%-я дэвальвацыя для прадпрыемстваў — паўмера, не дапаможа

Прадпрыемствы лепш будуць назапашваць свае валютныя актывы, чым прадаваць іх па заніжаным курсе.

Прадпрынятая Нацбанкам РБ мера па пашырэнні валютнага калідора на пазабіржавым рынку з 2% да 10% хоць і з’яўляецца крокам у правільным кірунку, аднак не палепшыць сітуацыю з дэфіцытам валюты ў краіне.

Такое меркаванне адлюстравана ў аналітычнай запісцы экспертаў аўстрыйскага банка Raiffeisen.

«Мы расцэньваем павелічэнне гнуткасці абменнага курсу як крок у правільным кірунку…», — кажуць аўтары нататкі.

«У той жа час мера здаецца палавіністай і нізкаэфектыўнай», — адзначаюць эксперты банка.

Паколькі банкі прапаноўваюць да продажы на пазабіржавым рынку толькі валютную выручку сваіх кліентаў, а не свае валютныя актывы, а курс пазабіржавым рынку ўжо даўно пераадолеў усталяваны Нацбанкам ліміт, то дадзеная мера, перакананыя эксперты Raiffeisen, не зможа ажывіць пазабіржавы рынак.

«Такім чынам, рашэнне аб 10%-ым калідоры на найбольш неліквідным сегменце валютнага рынку хутчэй прынята для захавання твару Нацбанку, які не жадае ўступаць у поўную канфрантацыю з насельніцтвам у выглядзе дэвальвацыі», — пішуць яны.

На думку экспертаў, у чаканні далейшага паслаблення рубля, прадпрыемствы аддадуць перавагу назапашванню сваіх валютных актываў, чым продажу іх па заніжаным курсе.

Raiffeisen не выключае, што ў бліжэйшы час Нацбанк пойдзе на чарговыя меры для скарачэння дэфіцыту валютнай ліквіднасці, уключаючы далейшае падвышэнне гнуткасці абменнага курсу — паўнавартасную дэвальвацыю.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць