Грамадства66

Беларуская армія спявае на дзвюх мовах

У Мінску назвалі пераможцаў XІV тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка»

«Зорка» — адзіны ў Беларусі маштабны тэлевізійны штогадовы фестываль армейскай песні, заснаваны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам культуры. Звычайна ўдзельнікі спаборнічаюць у чатырох намінацыях: «Выканаўцы песень прафесійных аўтараў», «Аўтары-выканаўцы», «Вакальныя гурты і ансамблі, калектывы масавага выканання», «Выканаўцы армейскай песні». Сёлета ўладальнікам Гран-пры ў намінацыі «аўтары-выканаўцы» ўпершыню стаў радавы салдат тэрміновай службы Аляксандр Панасюк з песняй «А ведаеце, людзі».

Адметна, што з 19 песень-пераможцаў XІV фестывалю 10 напісаны армейскімі аўтарамі. Наогул, сёлета «Зорка» надзвычай багатая на новыя імёны. Можна на пальцах пералічыць канкурсантаў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі не першы год.

Вельмі цешыць тое, што палова, калі не пераважная большасць, песень-пераможцаў — на беларускай мове.
І гэта невыпадкова.

— У Палажэнні тэлевізійнага фестывалю армейскай песні, якое я распрацаваў чатыры гады таму, напісана, што выканаўца павінен прапанаваць на конкурс не больш за дзве песні, адна з якіх павінна абавязкова быць на беларускай мове. І калі ён прадстаўляе адну песню, то гэта беларускамоўная песня, — распавядае Сяргей Макей, старшы афіцэр галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі і аўтар-выканаўца са стажам. — Мы заўсёды стараемся зрабіць так, каб у кожным канцэрце была прыкладна аднолькавая колькасць беларускамоўных і рускамоўных выступаў. Чаму? Таму што ў нашай краіне двухмоўе, і мы стараемся нікога не пакрыўдзіць. Дарэчы, мая песня на беларускай мове «Афіцэры» таксама перамагла сёлета.

Фестываль удасканальваецца і змяняецца з кожным годам. Асабліва гэта заўважна мне, бо ў самым першым фестывалі я ўдзельнічаў як канкурсант. Змянілася і тое, пра што спяваюць хлопцы. Калі раней больш спявалі пра Вялікую Айчынную вайну, то сёння салдаты спяваюць пра сваю службу, сваю Радзіму, шмат цікавых аўтарскіх пунктаў гледжання выказваюць у песнях.

Гвардыі маёр Віктар Данільчык тры разы перамагаў у фестывалі ў якасці аўтара-выканаўцы. Але сёлета атрымаў спецыяльны прыз журы «За раскрыццё беларускай тэматыкі ў патрыятычнай песні» разам са сваім вакальным гуртом «Альянс», які стварыў з жонак афіцэраў. Віктар Мікалаевіч піша песні пераважна на беларускай мове. Што яго, ваеннага чалавека, натхняе на гэта?

— Перш за ўсё мяне натхняе тое, што я нарадзіўся тут, у Беларусі. На хутары. Было вельмі смешна, калі я паступіў у ваенную вучэльню ў Новасібірск. І там хлопцы збіраліся і прасілі: «Ну, скажы, Данільчык, што-небудзь на беларускай мове!». Ім было вельмі цікава пачуць нашу гаворку. На жаль, зараз у нас мала хто размаўляе па-беларуску. Вось я і вырашыў больш песень пісаць на сваёй роднай мове.

Дзмітрый Бухціяраў, камандзір 1-га аддзялення 554-га вучэбнага ўзвода факультэта проціпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Беларусі, які заканчвае пяты курс, перамог са сваёй беларускамоўнай песняй «Зямля вайны». Юнак прысвяціў яе сваім дзядулям і бабулям, якія ваявалі. Дзмітрый родам з Рэчыцы, дзе да вучобы ў ВНУ скончыў музычную школу па класе баяна і граў там у музычным ансамблі. Беларускую мову для сваёй песні хлопец выбраў не проста так.

— Шчыра кажучы, адрэдагаваць тэкст песні мне дапамаглі на кафедры беларускай мовы нашай акадэміі, бо беларускую граматыку я крыху падзабыўся, — прызнаецца Дзмітрый. — Я аднолькава прыязна стаўлюся і да рускай, і да беларускай моў. Але ўсё-ткі вельмі прыемна чуць, калі нехта размаўляе з табой па-беларуску. Мне вельмі падабаецца мілагучнасць, спеўнасць беларускай мовы. І менавіта беларускую мову я лічу роднай.

Гала-канцэрт лаўрэатаў XІV тэлэвізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка» па беларускім тэлебачанні можна будзе паглядзець 9 мая.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення6

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць