Усяго патроху

Ці праўда, што самае бруднае ў крамах — гэта каляскі і кошыкі?

Навукоўцы ўніверсітэта Арызоны даследавалі 85 крамных калясак з чатырох штатаў ЗША. Вынікі, атрыманыя падчас вывучэння мазкоў, шакавалі спецыялістаў.
Так, на 72% «паддоследных» былі выяўленыя сляды бактэрый. Адпаведна, наведвальнікі буйных крамаў з вялікім «пасажырапатокам» рызыкуюць атрымаць разам з прадуктамі харчавання кішэчную інфекцыю. Што ўжо казаць пра дзяцей, якіх бацькі часта катаюць па гандлёвых залах у калясках? Зрэшты, гаворка пра Амерыку. «НГ» вырашыла высветліць, ці праходзяць каляскі і кошыкі санітарную апрацоўку ў беларускіх крамах і супермаркетах.

Прадстаўнікі большасці гандлёвых сетак у адказ на пытанне толькі разводзяць рукамі: «Напэўна, іх мусяць мыць».
Праўда, апісаць працэс гэтага самага мыцця маглі далёка не ўсё.

— У нас каляскі і кошыкі ў канцы кожнага працоўнага дня праціраюць і мыюць адмысловым сродкам, — расказалі ў адной з крамаў «Суседзі». — Усе патрабаванні санэпідслужбы мы выконваем.

Праўда, патрабаванні гэтыя даволі абстрактныя.

— У адпаведнасці з санітарнымі правіламі ўсё абсталяванне на прадпрыемствах павінна трымацца ў чысціні, — патлумачыла загадчыца аддзялення гігіены харчавання санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска Марына Байбус. — Тэхналогія апрацоўкі якіх-небудзь прадметаў, у тым ліку калясак і кошыкаў, распрацоўваецца непасрэдна на самім прадпрыемстве. Работнікі крамаў і супермаркетаў могуць карыстацца пры апрацоўцы ўсімі дазволенымі Міністэрствам аховы здароўя сродкамі.

Іншымі словамі, каляску або кошык досыць працерці вільготнай анучай з мылам адзін раз на дзень. Праўда, каб пазбавіцца ад усіх мікробаў, гэтага недастаткова.
Так што заклік мыць рукі, прыйшоўшы дадому, гучыць вельмі нават актуальна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ28

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць