1 красавіка «Някляеў паедзе ў КДБ і прыступіць да азнаямленьня. Як доўга мой падабаронны будзе чытаць справу, невядома, скрайні тэрмін азнаямленьня — 1 месяц « — паведаміў адвакат Някляева Уладзімер Бурштынаў.
У той жа час жонка палітыка Вольга Някляева заявіла Інтэрфаксу, што 1 красавіка азнаямленьне са справай можа і не пачацца. «Вы ж ведаеце, што ў нас дома кругласутачна знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, таму мы павінны каардынаваць свае дзеяньні — не пакідаць кватэру без нагляду. Сёньня ў мяне зьявіліся тэрміновыя справы, так што, можа, выезд у КДБ прыйдзецца адкласьці «, — заявіла Вольга Някляева.
Былога кандыдата на прэзыдэнта, кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімера Някляева вінаваняць у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Паводле Крымінальнага кодэксу РБ Някляеву пагражае альбо штраф, альбо 6 месяцаў арышту, альбо да трох гадоў зьняволеньня.
Каментары