Грамадства

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Стала вядома, дзе ў Гомельскай вобласці з’явіцца буйны вайсковы палігон. Яго будуюць у раёне чыгуначнай станцыі Якімаўка ў Рэчыцкім раёне, і падрыхтоўчыя работы там ужо ідуць, піша «Флагшток».

Пацвярджэнне гэтай інфармацыі з’явілася ў пачатку 2026 года ў сістэме дзяржаўных закупак. Кампанія «Дарбудмантажтрэст» аб'явіла тэндар на высечку лесу і кустоўя, а таксама карчаванне пнёў для падрыхтоўкі тэрыторыі пад будаўніцтва палігона. У дакументах пазначана, што гэта ўжо трэцяя чарга работ і яна тычыцца інжынерна-транспартнай інфраструктуры, у тым ліку чыгуначнага напрамку каля станцыі Якімаўка. Звестак пра папярэднія этапы будаўніцтва ў адкрытых крыніцах няма.

Факт высечкі лесу пацвярджаюць і спадарожнікавыя здымкі: на фота бачныя змены, якія адбыліся на гэтай тэрыторыі за апошні месяц. Завяршыць работы па расчыстцы ўчастка плануюць да канца сакавіка 2026 года, на што выдзелена крыху больш за мільён рублёў.

Згодна з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай, у 2026 годзе на будаўніцтва палігона прадугледжана 15 мільёнаў рублёў. Асноўныя ж выдаткі запланаваныя на наступныя гады: у 2027 годзе — 150 мільёнаў, у 2028‑м — амаль 246 мільёнаў рублёў.

Інфаграфіка «Флагштока»: месца пачатку будаўніцтва вайсковага палігона

Побач таксама ўзводзіцца вайсковы гарадок у раёне вёскі Прыбар Гомельскага раёна, але асноўныя работы там таксама перанесеныя на будучыя гады. Першыя закупкі з’явіліся яшчэ ў сярэдзіне 2025 года, у тым ліку тэндар на высечку лесу больш як на 8 мільёнаў рублёў.

Адметна, што да тэндарнай дакументацыі прыкладаецца пагадненне аб канфідэнцыйнасці: за раскрыццё дэталяў праекта прадугледжаны штраф у памеры 100 базавых велічынь за кожны выпадак.

Інфаграфіка «Флагштока»: месцаразмяшчэнне вайсковага палігона і суседнія вайсковыя аб'екты

Пакуль цяжка дакладна ацаніць памеры будучага палігона, але пра маштабы можна меркаваць па выдатках на высечку лесу. Для параўнання: у 2024 годзе на расчыстку 60 гектараў пад вайсковы гарадок каля Прыбара было выдзелена каля 1,5 мільёна рублёў, а цяпер на аналагічныя работы па палігоне — ужо 16,5 мільёна.

Акрамя таго, плануецца будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры, у тым ліку аўтадарогі ад станцыі Якімаўка да адміністрацыйнай і вучэбнай зон. Пакуль ідзе збор цэнавых прапаноў.

Мяркуецца, што прызначэнне палігона звязана з узмацненнем паўднёвага кірунку пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Раней паведамлялася, што ў Гомельскай вобласці плануюць размясціць новую 37‑ю асобную дэсантна-штурмавую гвардзейскую брыгаду, і будаўніцтва палігона, верагодна, з’яўляецца часткай гэтых планаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць