Гэтая шостая яе перамога на турнірах серыі WTA.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла ў прадстаўнічым тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі. Прызавы фонд спаборніцтваў складаў чатыры з паловай мільёны даляраў.
У фінале беларуска, пасеяная на турніры пад восьмым нумарам, сустракалася з расіянкай Марыяй Шарапавай (№ 16). Наша Віка была мацней у абодвух сэтах — 6:1, 6:4.
Гэта шостая перамога Вікторыі ў турнірах серыі WTA. Два гады назад яна ўжо перамагала ў Маямі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары