Афіша

Калядная ялінка па-беларуску

Сёлета ёсьць выбар. Або пайсьці зь дзеткамі на Беларускую ялінку ў Парк Горкага. Або запрасіць беларускамоўнага Дзеда Мароза да сябе ў хату. Або схадзіць да Сьвятога Мікалая ў беларускамоўныя хрысьціянскія парафіі беларускай сталіцы.

26 сьнежня сайт Нашы дзеткі запрашае ўсіх у Менск у кавярню Жар-Птушка (што ў Цэнтральным Дзіцячым парку). Тут з 11-ай да 14-й гадзіны пройдзе Беларуская ялінка для маленькіх і вялікіх дзетак з удзелам актораў Тэатру юнага гледача, выступам калядоўшчыкаў, конкурсамі, сюрпрызамі і салодкім сталом.

Колькасьць квіткоў абмежаваная. Зьвяртацца да 20 сьнежня па тэл.: (МТС) +37529-784-63-13, (Velcom) +37529-911-78-87 (Наста); (Белсел) (+375-29)-403-15-35 (Натальля).

Калі вы жадаеце запрасіць Сьвятога Мікалая (Дзеда Мароза, Санту Клаўса, Зюзю) у сьвяточныя дні дахаты — пішыце на адрас [email protected].

Можа Вы хочаце далучыцца да калядоўшчыкаў, альбо ня супраць запрасіць іх у сваю сям’ю (арганізацыю)? Пішыце [email protected] ці тэлефануйце +37529-331-71-80 (Юля).

Таксама прапануем вам паўдзельнічаць у конкурсах Сцэнароў навагодняга сьвята і Найлепшых калядных фатаздымкаў.

Прапановы і пытаньні адрасуйце на [email protected] ці тэл. +375 29 632 27 43 (Крысьціна).

Варта адзначыць, што беларускамоўныя калядныя сьвяты для дзяцей традыцыйна ладзяць і каталіцкія ды ўніяцкія парафіі сталіцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі3

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць