Грамадства1313

Лукашэнка даручыў «у максімальна кароткія тэрміны» накіраваць справу пра тэракт ў суд

Аляксандр Лукашэнка даручыў следчай групе па расследаванні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка «ў максімальна кароткія тэрміны» завяршыць усе працэсуальныя дзеянні і накіраваць справу ў суд.
Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы зрабіў 13 красавіка на нарадзе, фрагменты якога трансляваліся па беларускім тэлебачанні.

«Вы ведаеце стаўленне людзей — гэта гора ўсяго народа.

Вінаватыя павінны панесці самае суровае пакаранне»,
 — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама даручыў Савету бяспекі, МУС і КДБ на працягу месяца завяршыць работу па выяўленні незарэгістраванай зброі і выбуховых рэчываў у Беларусі. «Як мне дакладваюць, вы актыўна і дзейсна пачалі гэтую працу.

На працягу месяца ўсе вывернуць навыварат.

У каго вы знойдзеце незарэгістраваная зброя, выбухоўку, чорных ці белых капальнікаў — усіх за краты. Толькі так мы можам пазбегнуць у будучыні падобных тэрарыстычных актаў» , — перакананы прэзідэнт.

Акрамя таго, ён запатрабаваў ад міністра абароны ў працягу двух тыдняў скончыць пачатую рэвізію складоў і боепрыпасаў. «Праінфармаваць асабіста мяне пра выкананні, правядзіце гэта самым жорсткім чынам. Як мне дакладваюць чэкісты, аператыўнікі пацікавіліся некаторымі інтэрнатамі вайскоўцаў. Чаго толькі там няма: ну зразумела, пацукі,

але там і патроны, і выбухоўка, і боепрыпасы. Патрабую ад вас навядзення парадку»,
 — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў працу прафесійную і аператыўную працу медыкаў 11 красавіка. «Вы многіх паставілі на ногі. Вы павінны выратаваць усіх параненых. Для вас гэта справа гонару, кіньце на гэта лепшыя сілы. Трэба ўсіх выратаваць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць