Архангельск. Застрэліўся начальнік следчага аддзяленя Раскатаў. З такой вось прычыны. Архангельскі мільянер Кастагораў дастаў ліст з подпісам быццам палітычных ссыльных, у якім пісалася, каб на вядомым месцы Кастагораў паклаў 500 рублёў. Калі ж гэтага не зробіць, дык адзінай яго дачцэ твар абліюць серчаным квасам [сернай кіслатой]. Кастагораў пайшоў да жандармскага начальніка, каторы пастанавіў зрабіць аблаву. Кастагораў у прызначаныя час і месца прынёс 500 рублёў. Пасля жандармы пабачылі мужчыну, што кіраваўся да месца, дзе былі пакладзеныя грошы. Выскачылі і кінуліся на незнаёмага. Вельмі аднак здзівіліся, калі ў злоўленым пазналі начальніка следчага аддзялення Раскатава. Тлумачыўся Раскатаў, быццам ён ішоў таксама лавіць злачынцаў. Але ўсім вядома было, што ніхто не паведамляў Раскатава ні пра пісьмо, ні пра аблаву. Маючы да выбару няславу або смерць, Раскатаў выбраў апошнюю.
«НН». № 15. 1911
Што за чалавек? Дыверсант, чэкіст, опер, асабіст… Прафесія — ліквідацыя людзей. 50 гадоў біяграфіі Ваўпшасава прыпадаюць на Беларусь. Наша краіна вачыма тэрарыста…
«НН». № 16. 2001
Каментары