Урад Беларусі адмяніў рудымент савецкага гандлю — асабістыя санітарныя кніжкі для некаторых катэгорый работнікаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Так, да апошняга моманту асабістыя медыцынскія кніжкі былі абавязковымі для працаўнікоў рынку, якія займаюцца прыманнем, транспартаваннем, захоўваннем сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых пладоў і ягад, харчовых тавараў, санітарнай апрацоўкай інвентару і абсталявання. Пастановай Саўміна № 488 ад 13 красавіка 2011 у гэтае правіла ўнесенае змяненне, і замест звыклых медыцынскіх кніжак адпаведным работнікам неабходна будзе атрымаць у медыцынскай установе толькі даведку пра стан здароўя.
Аналагічныя змены прадугледжаныя для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, а таксама для фізічных асобаў, што прыцягваюцца імі да працы. Пры продажы харчовых тавараў, сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых пладоў і ягад ім таксама цяпер неабходна будзе мець толькі медыцынскую даведку пра стан здароўя.
Такія ж змены ўнесеныя ў Палажэнне аб арганізацыі харчавання навучэнцаў сярэдніх
Не патрэбныя будуць асабістыя медыцынскія кніжкі кіроўцам, якія выконваюць унутрырэспубліканскія аўтамабільныя перавозкі грузаў (за выключэннем кіроўцаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі), а таксама работнікам арганізацый, дзейнасць якіх звязаная з вытворчасцю, захоўваннем, перавозкай і рэалізацыяй малака і малочнай прадукцыі.
Каментары