Грамадства

Пад канец тыдня ў Беларусі чакаецца пахаладанне

На выходных усяго толькі +10-16°С.

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Вольга Фядотава 25 красавіка на відэабрыфінгу ў Мінску.

Паводле яе слоў, з панядзелка па чацвер у краіне захаваецца цёплае надвор’е. Начная тэмпература будзе вагацца ад плюс 3 да 11°С, днём красавіцкае сонца прагрэе паветра да плюс 18–24°С. Пры гэтым кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі 26 красавіка ў асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і на ўсходзе Гомельскай абласцей, а 28 красавіка — па поўначы краіны.

Паводле слоў Фядотавай, у канцы тыдня чакаецца пахаладанне.

Халаднавата стане ўжо 29 красавіка.

У ноч на пятніцу чакаецца ад 3 да 10°С цяпла, днём — ад 14 да 20°С, толькі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 23°С.

Сіноптык паведаміла, што ў суботу і нядзелю пахаладанне працягнецца, паколькі на тэрыторыю Беларусі па-ранейшаму будзе паступаць больш вільготнае і халаднаватае паветра з Балтыйскага мора. Пры гэтым тэмпература ў ноч на суботу прагназуецца ў межах 0 — плюс 7°С. Днём чакаецца ад 12 да 18°С, на поўдні Беларусі — да 20°С.

У нядзелю яшчэ больш пахаладае.

Начная тэмпература будзе вагацца паблізу нулявой адзнакі і складзе ад мінус 2 да плюс 4°С. Днём чакаецца ад 10 да 16°С цяпла, на поўні Брэсцкай і Гомельскай абласцей — да плюс 18°С. Месцамі ў пятніцу, суботу, нядзелю пройдуць непрацяглыя дажджы. Як адзначыла Фядотава, такі тэмпературны фон на 1–3 градусы ніжэйшы за кліматычную норму.

Сіноптык таксама паведаміла, што

даволі халоднае надвор’е захаваецца ў пачатку наступнага тыдня.
Таму Фядотава не рэкамендуе дачнікам высаджваць цеплалюбныя культуры.

Фядотава таксама расказала пра надвор’е ў Мінску.

У сталіцы да чацвярга будзе па-летняму цёпла.

Начныя тэмпературы будуць вагацца ад 7 да 9°С цяпла, днём — 20–22°С. Гэты тэмпературны фон на 4–7 градусаў вышэйшы за кліматычную норму.

У канцы тыдня ў Мінску, як і па Беларусі ў цэлым, пачнецца пахаладанне. Дзённая тэмпература ў нядзелю прагназуецца ў межах плюс 11–14°С і вышэй. У ноч на нядзелю — каля 0°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?3

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

«Там трындзец!» Як амапаўцы не хацелі, каб іх камандзірам была пераможца міліцэйскага конкурсу прыгажосці — зліў размоў10

Іран на 10 дзён адкрыў Армузскі праліў для ўсіх суднаў. Цэны на нафту паляцелі ўніз1

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць