Афіша11

A-ha ў вяртальным туры наведаюць Беларусь

Канцэрт запланаваны на 17 сакавіка 2016 года.

Пасля абвяшчэння пра ўз’яднанне нарвежскія поп-зоркі A-ha анансавалі выхад новага альбому і даты сусветнага туру. У межах туру гурт наведае і «Мінск-Арэну» 17 сакавіка, перадае Tut.by. Цэны на квіткі — ад 400 тысяч да 1,5 млн рублёў.

A-ha пагадзіліся ўз’яднацца дзеля аднога альбому, «Cast in Steel», і дзеля туру ў яго падтрымку. Далейшы лёс гурту нявызначаны.

Гурт правёў фінальны канцэрт у Осла ў снежні 2010 года, пасля чаго спыніў дзейнасць. A-ha нечакана вярнуліся ў сакавіку 2015 года на фэсце Rock in Rio. Уз’яднанне адбылося «натуральным чынам» — Пол Воктар-Савой і Мортан Харкет сустракаліся на студыі, Пол паказваў свае песні, Мортан іх напяваў, такім чынам адабраліся 10-12 песень, што ўвайдуць у новы альбом.

***

A-ha утварыліся ў Осла (Нарвегія) у 1982 годзе і хутка заваяваў папулярнасць з дэбютным самотнікам «Take on Me». У 80-90-х сталі сусветнымі зоркамі і лідарамі жанру электра-поп. Прыпынялі дзейнасць у 1994-1999 гадах, трыумфальна вярнуліся ў «нулявых». За ўсю гісторыю прадалі звыш 36 млн копій альбомаў і 15 млн — самотнікаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін32

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць