Абвешчаны конкурс на стварэнне памятнага знаку ахвярам тэракту ў метро
Прыём заявак — да 15 чэрвеня.
Мемарыяльны знак павінен у лаканічнай форме адлюстраваць трагічнасць тэракту 11 красавіка.
Арганізуе конкурс Мінгарвыканкам. Прыём заявак — з 1 па 15 чэрвеня ва ўпраўленні культуры. А самі конкурсныя работы будуць прымаць да 30 верасня сёлета. У журы ўваходзяць спецыялісты ў сферы архітэктуры і выяўленчага мастацтва.
Знак мяркуюць размясціць на сцяне ў падземным пешаходным пераходзе ля «Кастрычніцкай».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары