Музыка33

Вайцюшкевіч расказаў усю праўду пра шведскіх і беларускіх мужчынаў

Музыка прэзентаваў шведска-беларускі паэтычна-музычны праект «Чара» .

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў шведска-беларускі паэтычна-музычны праект.

«Я ўжо баяўся, што гэты канцэрт не адбудзецца», — падзяліўся перажываннямі Зміцер Вайцюшкевіч, павітаўшыся з публікай. 1 чэрвеня ў Палацы культуры ветэранаў ён прэзентаваў у рамках Дзён шведскай культуры шведска-беларускі паэтычна-музычны праект «Чара». На канцэрт патрапіць можна было па адмысловых запрашэннях ад пасольства Швецыі. Госці вечарыны — паслы еўрапейскіх краін, беларускія і шведскія літаратары, журналісты і блогеры, палітолагі і проста шчырыя прыхільнікі таленту Вайцюшкевіча — апладысментамі сустрэлі вітанні музыкі на адрас «аднаго паэта, які сёння нарэшце з намі». У залі знаходзіўся былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў з жонкай Вольгай.

Зміцер Вайцюшкевіч традыцыйна шмат жартаваў, хоць, як сам прызнаў, прэзентаваную ім праграму да лёгкіх не аднясеш. Ён шчыра радаваўся за шведскіх гасцей, якія нарэшце змаглі на ўласныя вочы пабачыць «чысты Мінск», а за адно і простых беларусаў, а не тых, што не вылазяць са Стакгольму.

Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу, таму яго арганізатары вырашылі зладзіць дадатковае выступленне. Яно адбудзецца там жа 7 чэрвеня. па запрашэнні трэба звяртацца ў пасольства Швецыі (Мінск, Музычны завулак, 1/2) ці на e-mail: [email protected].

«Чара» — пакладзеныя на музыку вершы вядомых шведскіх паэтаў Катарыны Фростэнсан, Крыстофера Леандуэра і Кенэта Клемэтса. Перакладалі вершы беларускія паэты і перакладчыкі Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў і Дзмітры Плакс. Апошняя ў альбоме песня напісаная Андрэем Хадановічам. Называецца яна «Беларускія мужчыны» і з’яўляецца своеасаблівым адказам на «Шведскіх мужчынаў», што ім папярэднічаюць.

Прыемна адзначыць, што да праекту прыклалі руку і нашаніўцы. Канцэртную праграму суправаджае відэашэраг, створаны былым фатографам «Нашай Нівы» Андрэем Лянкевічам і відэааператарам «НН» Таццянай Гаўрыльчык.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць