Культура1717

Светлай памяці Васіля Храмцова

Жыцьцё Васіля Храмцова, аднаго са стваральнікаў і шматгадовага лідэра беларускага руху Наваполацку, імгненна, бязьлітасна, несправядліва спаліла злая хвароба, якая запанавала ў Беларусі пасьля Чарнобыля.

Васіль Васілевіч Храмцоў нарадзіўся 16 сьнежня 1965 г. у Наваполацку. Тут закончыў школу № 6, пасьля службы ў войску працаваў на заводзе «Вымяральнік». З канца 80-х гадоў чынна заняўся грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю.

У беларускі рух прыйшоў як адзін зь лідэраў экалягічнага пратэсту ў горадзе. Арганізатар і ўдзельнік экалягічных мітынгаў, Васіль выступаў на іх як незалежнік і прапагандыст беларушчыны.

Як прадстаўнік наваполацкай суполкі «Сакавік» быў адным са стваральнікаў Канфэдэрацыі беларускіх суполак; разам зь іншымі сябрамі ўдзельнічаў у арганізацыйным камітэце КБС, у жніўні 1988 году за гэта быў арыштаваны ў Менску. 30 кастрычніка 1988 году быў на памятных масавых Дзядах у Менску, здолеў зрабіць унікальныя фатаздымкі спробы разгону Дзядоў. Адзін з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ, дэлегат Устаноўчага зьезьду Беларускага Народнага Фронту ў Вільні ў 1989 годзе.

Браў удзел як валянтэр і як кіраўнік ва ўсіх першых выбарчых кампаніях і нацыянальных акцыях. Назаўтра пасьля зацьверджаньня нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу ў якасьці дзяржаўнага памяняў разам з С. Сокалавым-Воюшам сьцягі на будынках гарадзкой улады Полацку й Наваполацку.
Адзін з арганізатараў першай беларускай клясы ў Наваполацку. Вазіў перададзеныя беларускай дыяспарай лекі ў Чарнобыльскую зону.

Быў кіраўніком суполкі БНФ у Наваполацку. Цярпеў ад перасьледу ўладаў, засуджаны за вывешваньне нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў. Некалькі разоў быў арыштаваны за ўдзел у акцыях дэмакратычных сілаў, у тым ліку прэвэнтыўна зьняволены, нягледзячы на дыябэт, перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 г. як кіраўнік выбарчага штабу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Васіль жыў справай адраджэньня беларускае культуры, перадусім традыцыйнае. Ён стварыў у Наваполацку супольнасьць «Усяслаў Чарадзей», якая разам зь іншымі вяртала народную беларускую культуру; арганізоўваў каляндарныя народныя сьвяты — Каляды, Гуканьне вясны, Дзяды. Фактычна агульнабеларускімі былі Купальлі, ладжаныя ў азёрным краі Полаччыны, зь неадменнаю цэнтральнаю постацьцю Васіля Храмцова — Князя-Купаліша, знаўцы абраду, аўтарытэтнага лідэра для моладзі, якая цягнулася да нацыянальных каштоўнасьцяў.

Пра выхаваўчую і асьветніцкую місію Васіля варта згадаць асабліва.

Ён вадзіў маладых беларусаў у вандроўкі па гістарычнай Полаччыне. Падтрымліваў выдавецкія ініцыятывы ўсяго краю, дапамагаючы выпускаць дзясяткі мясцовых газэтак і бюлетэняў.

Васіль быў надзвычай шчыры чалавек, адчуваў і не выносіў няпраўду й двудушнасьць. Меў рознабаковыя таленты: вёў фаталетапіс і наагул быў добрым фатографам; заўзята калекцыянаваў беларускія гістарычныя артэфакты; пакінуў нізку вершаў пад агульнай назвай «Балахоўскі цыкл».

Самыя шчырыя спачуваньні жонцы Алене, дочкам Ружане і Яне, усім родным і блізкім Васіля ў гэтай незваротнай страце.

Калі такія людзі адыходзяць, мы ўсьведамляем, на кім трымаецца Беларусь.

Сябры

Каментары17

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць