Двум праваабаронцам з Расіі і Украіны забаранілі ўезд у Беларусь
Праваабаронцы з Нарвежскага Хельсінскага камітэта ноччу 15 чэрвеня былі затрыманыя ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Як паведамляюць беларускія праваабаронцы, расіянка Іна Сангажыева і ўкраінка Вольга Шамшур ляцелі з Франкфурта ў Мінск па асабістых справах, аднак пагранічнікі знайшлі іх прозвішчы ў спісе непажаданых для ўезду ў краіну асоб. У пашпарты Сангажыевай і Шамшур былі пастаўленыя адзнакі "ўезд забаронены".
Гэтай жа ноччу Сангажыеву і Шамшур пад канвоем адвялі на рэйсы назад у Франкфурт і Вену.
Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка пацвердзіў, што такі інцыдэнт меў места. "Быў няпропуск дзвюх грамадзянак. Яны ехалі па асабістых мэтах. Не бачу сэнсу называць іх праваабаронцамі. Калі б яны ехалі выконваць свае функцыі праваабарончыя, тады б мела сэнс, а так — не прапусцілі дзвюх грамадзянак", — сказаў ён.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары