Эканоміка22

Прыбалтыйскія банкі прапануюць даляры па 6,4—14,4 тыс. беларускіх рублёў

У абменных пункце банка «Цытадэль» (раней «Парэкс») на чыгуначным вакзале Вільні, які працуе кругласутачна, долары можна прадаць за 6.080 і купіць за 6.360 рублёў.

Ва ўмовах фактычнага паралічу рынку наяўнай валюты ў Беларусі магчымасць легальна купіць СКВ за беларускія рублі даюць літоўскія і латвійскія банкі.

У абменных пункце банка «Цытадэль» (раней «Парэкс») на чыгуначным вакзале Вільні, які працуе кругласутачна, долары можна прадаць за 6.080 і купіць за 6.360 рублёў.

У «Медыцынскім банку» на размешчаным побач аўтавакзале крос-курс складае 6.000–6.850 рублёў.

Гэтыя курсы прыкладна адпавядаюць каціроўкам беларускага чорнага наяўнага рынку і курсам пераліку кошту тавару прадпрымальнікамі.

Значна даражэйшы долар у банках Латвіі.

17 чэрвеня курс куплі наяўнага долара ў банку «Норвік» складаў 4.709,5 рубля, продажу — 14.414,3.
У гэтым банку 26 мая быў зафіксаваны рэкордны курс продажу амерыканскай валюты — 20.240 рублёў. Безнаяўныя аперацыі банк праводзіць па дагаворным курсе.

Меншая маржа ў латвійскім аддзяленні шведскага «СЕБ-банка»: 4.950 пры куплі, 10.140 пры продажы. Аперацыі ажыццяўляюцца з безнаяўнай валютай.

Банк «Рыетуму» купляе безнаяўныя долары па 6.900 і прадае па 7.600 рублёў. У трэцяй дэкадзе мая банк практычна не ажыццяўляў аперацыі з беларускім рублём з прычыны 56-працэнтнага павышэння афіцыйнага курсу долара ў Беларусі.

Афіцыйны курс долара да беларускага рубля на 18 чэрвеня складае 4.994. У сувязі з абмежаваннем адхілення курсу ±2% айчынныя банкі не могуць выставіць курс продажу вышэй за 5.094. Валюты ў абменных пунктах па-ранейшаму няма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць