Грамадства2626

Затрыманых удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту караюць штрафамі

Працэсы над затрыманымі цяпер ідуць у судах Ленінскага, Цэнтральнага, Савецкага і Партызанскага раёнаў сталіцы.

Затрыманых удзельнікаў учарашняй акцыі маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» караюць штрафамі.

Паводле даных праваабаронцаў, працэсы над затрыманымі цяпер ідуць у судах Ленінскага, Цэнтральнага, Савецкага і Партызанскага раёнаў сталіцы.

У судзе Савецкага раёна адзін з затрыманых Кірыл Сакалоўскі паведаміў БелаПАН, што яго прызналі вінаватым па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства) і пакаралі штрафам у памеры дзвюх базавых велічынь (адна базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў).

У суд Савецкага раёна даставілі восем чалавек. Паводле слоў Сакалоўскага, іх разбілі на некалькі груп, і цяпер працэсы праходзяць у розных пакоях. Асуджаны таксама паведаміў, што некаторыя пакараныя штрафамі ў памеры 20 базавых велічынь (700 тыс.).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у суд Цэнтральнага раёна дастаўлены пяць чалавек. Адзін з іх, Аляксандр Кулбун, ужо аштрафаваны на 20 базавых велічынь.

Суд Партызанскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя справы чатырох затрыманых. Сяргей Канаплянік пакараны штрафам у 20 базавых велічынь, Дзмітрый Казак — 28, Дзмітрый Белых — 20, Максім Рагавы — 25 базавых велічынь.

Працэсы над затрыманымі таксама праходзяць у судзе Ленінскага раёна. Тут павінны судзіць Максіма Чарняўскага, Андрэя Дварэцкага і яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі, прозвішча якога невядомае.

Па дарозе ў суд аднаго з затрыманых, Усевалада Яцкога, перасадзілі ў аўтамабіль ВАЗ белага колеру і павезлі ў невядомым напрамку, паведамляюць праваабаронцы. Паводле некаторых звестках, яго адвезлі для допыту ў КДБ.

Усяго, паводле папярэдніх даных праваабаронцаў, сёння павінны судзіць прыкладна 20 чалавек. Усе яны былі затрыманыя вечарам 22 чэрвеня і правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Затрыманых абвінвачваюць у дробным хуліганстве.

Большасць асуджаных не могуць мець зносіны з журналістамі, бо з залы суда іх адразу адвозяць у РУУС па рэчы.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома4

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома4

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць