Грамадства55

Лясы складаюць 40 працэнтаў тэрыторыі Беларусі

Лясы складаюць 40,5 % тэрыторыі Беларусі, і краіна займае другое месца па лясістасці сярод дзяржаў СНД. Такія звесткі прывёў Белстат, пішуць Мінск-навіны.

Агульная плошча Беларусі складае 20 762,9 тыс. га. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 38,2 % тэрыторыі, яшчэ 5,7 % прыпадае на балоты і водныя аб’екты. Лясны фонд на 1 студзеня 2026 года склаў 9 801,4 тыс. га.

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі займаюць 1 903 тыс. га, або 9,2 % плошчы краіны. У Беларусі дзейнічаюць адзін запаведнік, чатыры нацыянальныя паркі, 375 заказнікаў і 976 помнікаў прыроды.

У Чырвоную кнігу ў 2025 годзе ўключаны 310 відаў дзікарослых раслін і 213 відаў дзікіх жывёл. Сярод рэдкіх чырванакніжных відаў найбольш рэптылій — 28,6 %. На другім месцы знаходзяцца млекакормячыя (26,5 %), на трэцім — птушкі (20,6 %).

Каментары5

  • Ліпскі
    05.06.2026
    Раней высякалі скажам так: 10 дрэу́ растуць, 4 чы максімум 5 высякаюць...а зараз 10 растуць, 10 і высякуць
  • 1
    05.06.2026
    Пасля высечкі у́ лясах зараз голае поле: пні ды карчы.
  • Пушчанскі
    05.06.2026
    Лукашысты прадаюць лес у Кітай. Неяк прыдурак лагерны лукашенко казау́ што я лясны "чалавек", я у лесе жыву, не чапайце лес, што гэта за высечкі варварскія, беражыце лес і гэтак далей... Аднак як высякалі варварскі, так і высякаюць... Пакуль лукашызм будзе, будзе і гэтыя высечкі варварскія

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць