Кіно1212

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых

The Devil Wears Prada 2 — гэта фільм пра паразітаў, якія прысмакталіся да цела грамадства. Для тых, хто хоча палявець за дзве гадзіны — рэкамендую, піша ў сябе ў фэйсбуку Уладзіслаў Чаховіч.

Кадр з фільма «Д’ябал носіць Прада — 2» (The Devil Wears Prada 2)

Не памятаю ўражанняў ад першай часткі «Д’ябал носіць Прада», але, здаецца, я сам пасталеў і пачаў глядзець на свет праз прызму палітыкі. Мяне не здолелі пераканаць, што дарагія анучы, вакол якіх круціцца франшыза, уяўляюць хоць нейкую каштоўнасць у гэтым свеце. Пры тым, што для персанажаў фільма гэта аб’ект культу, які яшчэ і дае магчымасць узбагаціцца.

Эндзі Сакс (Эн Хэтэўэй) ледзь не плача ад крыўды, што яе з камандай пасля дваццаці гадоў працы звальняюць адным днём, па-амерыканску — смс-паведамленнем якраз падчас цырымоніі ўзнагароджання іх як пераможцаў у журналісцкім конкурсе.

Сумаваць ёй доўга не давялося, бо яе адразу запрашаюць у часопіс «Подыум», з якога яна збегла ў фінале першага фільма.

І што робіць Сакс, якую толькі што выкарыстаў і кінуў ашалелы капіталізм? Яна не толькі падлізваецца, але і арганізоўвае цэлую кампанію дзеля выратавання сваёй колішняй начальніцы Міранды Прыстлі, разам з якой часопіс ідзе на дно. Здавалася б, які шляхетны ўчынак, калі не ведаць, што гэта за персанаж.

Міранда Прыстлі (Мэрыл Стрып) — старая злобная напышлівая сука, увасабленне пыхі і адарванасці ад народу эліты Манхэтэна, якая больш за дваццаць гадоў тэрарызуе ўласных супрацоўнікаў, ставячыся да іх як да гразі і ўласных прыгонных, марачы толькі пра тое, калі яе ўжо паставяць яшчэ вышэй. Ніякай прычыны, па якой так можна было б ставіцца да сваіх падначаленых і людзей навокал, не існуе, акрамя таго, што Прыстлі — мярзотны чалавек. Відавочна, можна выдаваць модны часопіс і без тэрору, гэтак жа як можна праводзіць індустрыялізацыю без расстрэлаў інтэлігенцыі.

Гэта не д’ябал, згаданы ў загалоўку, гэта іншапланетны захопнік, які не здольны павесіць уласнае паліто на вешалку, не ведае пра існаванне сталовай ва ўласным офісе і ўспрымае неабходнасць ляцець на самалёце не ў бізнэс-класе як ссылку на Нерчынскія руднікі. Недабітая арыстакратка ў краіне без манархіі. Яе адзінай задачай у фільме мусіць быць гібель для навукі іншым.

Але Сакс, узброіўшыся ўсмешкай на ўвесь твар, што стварае ёй вобраз чуллівай дабрадзейкі, кідаецца выратоўваць сваю гаспадыню. Чаму? Ну таму што грошы не пахнуць. Толькі што плакала над падступным звальненнем, а вось ужо ў «Подыуме» і прыглядае сабе свежаадрамантаваную кватэру ў гістарычным будынку ў прэстыжным, элітным і дарагім раёне Брукліна, знаходзячы заадно сабе і мужыка. Ну проста, бляха, сацыяльная драма!

Эмілі (Эмілі Блант), галоўная антаганістка фільма, выклікае сімпатыю на гэтым фоне, бо яна жадае скінуць старую суку і заняць яе месца. Толькі праз Сакс ёй гэта не ўдаецца. Прыстлі ў твар гаворыць Эмілі, што тая разумная і прыгожая, але не здольная кіраваць «Подыумам». Дзіўна, што не дадала, што ў іх статут «напісаны не пад жэншчыну» — было б вельмі арганічна.

Ніякага асабістага развіцця ў Прыстлі за два фільмы не адбываецца, у фільме няма ніякага сацыяльнага пасылу, акрамя такога: не ідзі супраць улады багатых — і будзеш узнагароджаны. Як і ў першым фільме, Міранда Прыстлі толькі адорвае Сакс усмешкай і кампліментамі за выратаванне сваёй тыранічнай улады. Нейкі перафраз усім нам вядомай гісторыі апошніх гадоў.

На працягу ўсяго фільма не пакідала думка, што адзіны фінал, які я хачу бачыць у ім — гэта сцэна з пажарам у тэатры з фільма «Бясслаўныя вырадкі». Бо гэты фільм пра паразітаў, якія прысмакталіся да цела грамадства, і інакш іх не вытравіць. Для тых, хто хоча палявець за дзве гадзіны — рэкамендую!

(А вось саўндтрэкі ў фільме класныя.)

Каментары12

  • морква
    04.06.2026
    А так апошнім часам і бывае ў мастацтве: бяруцца за тое, што было моцным 20 гадоў таму, а атрымліваецца сатыра пра пачварных, неактуальных "дыназаўраў".
  • Бгг
    04.06.2026
    Для тех кто прям так хочет, аж не может, еще сильнее полеветь за дзьве гадзiны, подойдет просмотр вообще чего угодно. Хоть ковра с оленями. Тут желание первично. Фильм не виноват.
  • да ну?
    04.06.2026
    Глядзеў - усё наадварот. Чаховіч поўны лявак. Вельмі цікавыя жанчыны, асабліва прыстойная і таленавітая Міранда. Супэрпрафэсіянал! Вялікі бізнэс. Зразумець, як яно працуе мала каму ўдаецца, як бачна з вашага артыкулу

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў12

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі7

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць