Усяго патроху3333

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль

Блогерка Саша Зверава стала вядомая ў 2020-м. Некалькі гадоў яна адпрацавала ў «Байсоле», а пазней сышла ў цень і толькі зрэдку пакідала запісы ў сацсетках. Нядаўна яна падзялілася, чым цяпер жыве.

Фота: zverevas / Instagram

У 2020 годзе Аляксандра Зверава далучылася да каманды «Байсола», адкуль пайшла праз некалькі гадоў.

Восенню 2022‑га Саша паведаміла ў сацсетках, што яны з Эдуардам больш не разам, бо гэта было яго рашэнне. А пазней прызналася, што насамрэч іх адносіны былі на паўзе яшчэ з 2019 года.

У лістападзе 2022 года дзяўчына працавала ў кампаніі Таццяны Зарэцкай Laava Tech. Там яна была дырэктаркай па маркетынгу.

Была ў яе і ўласная марка адзення, дзе прадаваліся бодзі, сподняя бялізна і аксэсуары.

Днямі Саша падзялілася з падпісчыкамі свайго тэлеграм-канала навіной, што яе жыццё моцна змянілася. У канцы мая беларуска пераехала ў Ізраіль, і, гледзячы па ўсім, яна сабралася заставацца там надоўга.

Дзяўчына пасялілася ў інтэрнаце. Выглядае, што ўмовы ў яе там не найлепшыя:

«Калі я ўпершыню пабачыла сваё цяперашняе месца, у мяне здарылася матрошка — дэпрэсіўны эпізод на фоне дэпрэсіўнага эпізоду. […] Калі я пасядзела і паглядзела ў сцяну пару дзясяткаў хвілін, я сабе нагадала, што менавіта да такога я рыхтавалася і цалкам свядома на гэта ішла».

У новым доме Сашы ёсць бамбасховішча, так што ў першыя дні пасля пераезду беларусцы давялося яго адмываць. А яшчэ Саша вырашыла не губляць дарма час і ўжо ходзіць на заняткі па іўрыце.

«Занятак выглядае так — выкладчыца чатыры гадзіны размаўляе збольшага з сабой. Піша на дошцы на іўрыце, гаворыць нешта на іўрыце, і ў тэорыі я павінна зразумець, што яна мае на ўвазе», — расказвае яна пра новую мову.

Беларуска ўжо паспела заблукаць у сваім горадзе. Усё здарылася падчас прабежкі, калі Саша вырашыла пакінуць дома тэлефон і проста бегчы па прамой — маўляў, тады яна дакладна не згубіцца. Але не ўлічыла, што ў тым горадзе шмат завулкаў, і заблукала, а заадно і адчула мясцовы каларыт:

«Нейкі вельмі прыемны мужчына ў кіпе паслаў мяне ў супрацьлеглы бок. І сказаў, што калі згублюся, то трэба ў людзей пытацца пра нейкі там фалафель. Таму што ўсе ведаюць, дзе фалафель, у тым ліку і ён сам. Ён проста не ведаў, дзе мой інтэрнат».

Зверава прызнаецца, што паціху пачынае любіць новую краіну:

«Прыходжу ў МЗС атрымліваць свой ID. Прыгожая ізраільцянка правярае мае дакументы, пытаецца, ці я не замужам — адказваю, што не. І дадаю: «Магчыма, Гасподзь мне дапаможа і я знайду мужа ў Ізраілі». Яна выдыхае літаральна: «Ты такая прыгожая! Вядома, Бог дапаможа табе!»

Цяпер на занятак спазнілася на дзве хвіліны. Забягаю ў клас, а выкладчыца кажа: «Аляксандра, don’t run! Мы тут у Ізраілі бяжым, калі ёсць нейкае шоу».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • Тутейший
    04.06.2026
    Новость дня.
  • Поспехаў табе ў новай краіне
    04.06.2026
    Cашка шыкоўна выглядаеш, ніколі не прабачу сябе што каля ЗБ не прачытаў сітуацыю . ( Поспехаў табе ў новай краіне
  • Нгуен
    04.06.2026
    аб Ізраілі цікава распавядзе на Ютубе эмігрант Андрей Сметаненко

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць