Грамадства1212

Бясплатныя беларускія паслугі могуць дорага абысьціся Расеі

Па даручэньні Лукашэнкі ў сёлета ў першым квартале Расеі выставяць рахунак за паслугі, якія яна атрымлівала ў Беларусі бясплатна, пачынаючы ад ваенных аб’ектаў і завяршаючы транзітам. Лукашэнка таксама даў зразумець, што Беларусь можа паставіць перад Расійскай Федэрацыяй пытанне аб аплаце транзіту нафты праз рэспубліку, зямлі, якая выкарыстоўваецца пад нафта- і газатрубы, а таксама пытанне аб уласнасці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

У першым квартале бягучага года Расіі павінны быць накіраваны прапановы па аплаце ўсіх паслуг, якія яна атрымлівала ў Беларусі бясплатна, пачынаючы ад ваенных аб’ектаў і завяршаючы транзітам. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях забеспячэння краіны энерганосьбітамі.

«Я далёкі ад таго, каб нагнятаць абстаноўку. Але калі ў Расіі, захліпаючыся ад нафтадолараў і іншых паступленняў валюты, вырашылі адыграцца на Беларусі і паставілі нас ва ўмовы работы горшыя, чым Германію і іншыя еўрапейскія краіны, давайце папросім Расійскую Федэрацыю ‑ такую багатую і вялізную ‑ заплаціць нам за нашы паслугі», ‑ падкрэсліў прэзідэнт.

***

Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што Беларусь можа паставіць перад Расійскай Федэрацыяй пытанне аб аплаце транзіту нафты праз рэспубліку, зямлі, якая выкарыстоўваецца пад нафта- і газатрубы, а таксама пытанне аб уласнасці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

«Мы перад Расіяй чыстыя на 100 працэнтаў, мы зрабілі ўсё, што яны хацелі. Настаў час запатрабаваць ад Расіі выканаць свае абяцанні. Калі гэтага няма - то мы маем права таксама мець свабоду дзеянняў», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы сёння на нарадзе па пытаннях забеспячэння краіны энерганосьбітамі.

Каментары12

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну20

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»39

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць