Грамадства1919

Мікіта Ліхавід зноў у карцары. Яшчэ на 20 сутак

21-гадовы юнак трапіў у карцар адразу за некалькі парушэнняў турэмнага рэжыму. Мікіта трымаецца мужна.

Актывіст Мікіта Ліхавід трапіў у карцар адразу за некалькі парушэньняў турэмнага рэжыму.

Адвакат Дар’я Ліпкіна наведала свайго падабароннага Мікіту Ліхавіда ў Наваполацкай калоніі. Да гэтага ад актывіста руху «За свабоду» больш як тыдзень не было вестак, і сваякі вязня не выключалі, што ён зноў, ужо пяты раз за два месяцы ў калоніі, трапіў у карцар. Гэтак і выявілася. Прычым гэтым разам Мікіта Ліхавід атрымаў самы вялікі тэрмін карцару, кажа маці актывіста Алена:

«Яму далі 20 сутак карцару. Аб’ядналі адразу 4 парушэнні і далі 20 сутак. З ім бачылася адвакат. Казала, не буду хаваць,

што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што не скардзіцца».

Паводле адваката, Мікіту Ліхавіда абмежавалі ў выдатках у турэмнай краме — дазволілі траціць на набыццё ежы толькі 70 тысяч рублёў на месяц, хоць звычайна вязням дазваляюць траціць больш за 200 тысяч. Таксама стала вядома, што Мікіта Ліхавід так і не атрымаў бандэроль з рэчамі туалету, якую яму дасылала раней маці. 11 ліпеня Алене Ліхавід удалося дазваніцца да лекара, які рэгулярна наведвае карцар. Паводле лекара, Мікіта ні на што не скардзіцца.

***

21-гадовы актывіст Руху "За Свабоду" Мікіта Ліхавід быў асуджаны ў сакавіку Наталляй Пыкінай з Партызанскага суда Мінска на 3,5 года калоніі за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 снежня ў Мінску. Адбывае пакаранне Мікіта ў Наваполацкай калоніі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень19

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць