Грамадства

У Беларусі закрыты для купання 22 вадаёмы

У пяці вадаёмах уведзены абмежаванні на купанне дзяцей.

У Беларусі закрыты для купання 22 вадаёмы, у пяці вадаёмах уведзены абмежаванні на купанне дзяцей.

Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жаўняк 15 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Усяго ў Беларусі функцыянуюць 567 афіцыйных пляжаў. Санітарныя службы забаранілі выкарыстанне сямі зон адпачынку ў Брэсцкай вобласці: пляжаў на вадаёме паблізу ад дзіцячага аздараўленчага лагера «Чайка» (Ляхавіцкі раён) і санаторыя «Надзея» (Жабінкаўскі раён), каля ракі Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна, каля ракі Ведзьма ў Ляхавічах, каля возера аграгарадка Хмелева Жабінкаўскага раёна, а таксама каля ракі Чаква вёскі Рубель Столінскага раёна і вадасховішча Жабер Драгічынскага раёна.

Сем зон адпачынку закрыты для купання ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці: каля азёраў Гомель, Шчаты, Янава, Суя, Лясное, Школьнае (у вёсцы Быкоўшчына) і Скобрае (вёска Казімірава).

Забаронена выкарыстоўваць шэсць зон адпачынку ў Гомельскай вобласці: пляж «Унікам» каля ракі Дняпро ў Жлобіне, возера Святое ў Рагачоўскім раёне, акваторыі на левым беразе ракі Прыпяць у Мазырскім раёне ад аўтамоста да рэчышча ракі Мерлявіца і ў раёне рэкрэацыйнай зоны санаторыя «Сосны», а таксама азёр Вірскае і Сырскае Мазырскага раёна.

У Магілёўскай вобласці вынесена забарона на купанне ў рацэ Даўжанка (вёска Доўгае Клічаўскага раёна) і возеры Аўсянка (Горацкі раён).

Купанне дзяцей не рэкамендуецца ў возеры Юбілейнае ў Гродне; у Гомельскай вобласці — у возеры Камарына і на гарадскім пляжы Дняпра ў Рагачове, а таксама ў возеры Святое; у Віцебскай вобласці — у кар’еры Шчацінка ў Оршы і Аршанскім раёне, рацэ Дняпро ў межах Оршы. У гэтых вадаёмах перавышэнне ўтрымання бактэрый выяўлена адзін раз.

Як зазначыла Жаўняк, сітуацыя з забаронай на купанне сёлета практычна не адрозніваецца ад леташняй. Паколькі колькасць бактэрый павялічваецца ў цёплае надвор’е, спецыялісты прагназуюць, што з наступленнем спякоты пералік вадаёмаў, закрытых для купання, павялічыцца.

Грамадзяне, якія парушаюць забарону на купанне, рызыкуюць заразіцца кішэчнай інфекцыяй, асабліва калі выпадкова заглытнуць ваду. У сувязі з гэтым спецыяліст падкрэсліла: вада ў адкрытых вадаёмах не прызначна для піцця, у ёй таксама не варта мыць рукі і садавіну.

Між тым Жаўняк паведаміла, што сувязі паміж выпадкамі заражэння кішэчнымі інфекцыямі і купаннем сёлета, як і летась, у Беларусі не выяўлена.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?8

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны21

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»8

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?8

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць