Моды33

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы

Трэнд на адзенне і аксесуары са старых рэчаў працягвае набіраць усё большую папулярнасць. Некаторыя дызайнеры ствараюць сапраўдныя шэдэўры з таго, што іншыя адправілі б на сметнік.

Такія вось торбачкі з вінтажных мужчынскіх гальштукаў дызайнерка Таццяна Голубева прадае за 180 рублёў. Фота: інстаграм @galubka_by

Сабралі топ апсайклінг-вырабаў ад беларускіх майстроў.

Топы з абрусаў і торбы з гальштукаў

Брэнд Galubka, створаны Таццянай Голубевай, пачынаўся са складаных шматслойных кашуль і аверсайз-лонгсліваў. Пазней яна таксама дадала да сваіх эксперыментаў хусткі і топы з бабуліных сурвэтак. А зусім нядаўна пачала шыць торбачкі з гальштукаў.

Большую частку «сыравіны» майстрыца знаходзіць у сэканд-хэндах, звяртаючы ўвагу толькі на рэчы ў добрым стане.

Далікатная «сурвэтачная» калекцыя ад брэнда PLUM

Адзенне ад Plum славіцца сваімі ўнікальнымі рэчамі — большасць з іх непаўторныя і прапаноўваюцца ў адзіным экзэмпляры. Так выйшла і з капсулай One-of-a-Kind з рэчамі, сшытымі з вінтажных тканін. Нешта з іх раней было сурвэткамі і накідкамі з непаўторнай вышыўкай.

Цэны на такія камплекты вар’іруюцца ад 150 да 300 даляраў.

Фота: сайт plumplum.co

Цэлы гардэроб з фіранак

Брэнд TSUDA таксама не прайшоў міма моды на традыцыйны, часам вясковы вайб. Тут можна знайсці і кімано, і манішкі, і фартухі, і штаны, і хусткі — і ўсё гэта створанае з фіранак.

Такія рэчы дадаюць вобразам шматслойнасці і арыгінальнасці, адразу звяртаючы на сябе ўвагу. Цэны на вырабы стартуюць ад 69 даляраў.

Спалучэнне празрыстых фартухоў з джынсамі ці спартыўнымі штанамі ў трэндзе ўжо не першы сезон. Фота: tsudaproject.com

Шоперы-калажы

Мастачка Марыя Аўдзяюк з Брэста шые прышпільныя цацкі і шоперы са старога адзення і тканін, што заляжаліся ў бабулі.

Атрымліваюцца вельмі арыгінальныя і яркія торбы з разнастайнымі сюжэтамі — напрыклад, з вясковай хаткай пад вішняй, італьянскім пейзажам ці матывацыйным пасылам «Усё магчыма».

Фота: інстаграм @mari.mirima

Кошт шопераў: 90 рублёў.

Кашалькі з пластыкавых пакетаў

Мінчук Артур ужо некалькі гадоў развівае свой эка-брэнд Iriskin.ecolab — ён з галавой нырнуў у справу надання другога жыцця матэрыялам, пра якія большасць з нас нават не падумала б, што яны на нешта прыдатныя.

Хлопец шые неардынарныя кашалькі і вокладкі на пашпарты з пакункаў ад кавы і пластыкавых пакетаў, шоперы з рэкламных банераў і нават торбы і заплечнікі з батутнай сеткі.

Фота: інстаграм @iriskin.ecolab

Для Артура ўсё гэта не проста азарт і шырокае (плюс досыць бюджэтнае) поле для творчых эксперыментаў, але і ўласны ўнёсак у экалогію.

Цэны — у залежнасці ад складанасці рэчаў (ад 25 да 200 рублёў).

Бомберы з савецкіх посцілак

Мінчанка Крысціна Жаўрыд стварае верхняе адзенне з посцілак, якія ў найлепшым выпадку раней віселі на сценах ці ўпрыгожвалі ложкі ў інтэр’ерах, а ў горшым — проста ляжалі мёртвым грузам у шафах некалькі дзясяткаў гадоў.

Фота: інстаграм @pridumala_kris

На посцілкі розных колераў, а таксама габелены дзяўчына палюе на сайтах кшталту «Куфра». Набытую базу рупліва мые, а пасля сядае за шыццё — усё робіцца рукамі, таму і цэны на гатовыя вырабы ад 150 даляраў. 

Пры гэтым бомберы раскупляюць вельмі хутка, як унутры Беларусі, так і за мяжой.

Крысціна са сваім татам ва ўласнаручна пашытых куртках

Каментары3

  • Какая мода в колхозе?
    21.04.2026
    Посмотрите на фото
  • Моль
    21.04.2026
    Голь на выдумки хитра.
  • Ч
    21.04.2026
    Усё прыгожа але шкада што большасць па расейску....для мяне гэта чыннік падпісвацца ці не

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка4

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка4

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць