Грамадства1717

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Пасля здабыцця незалежнасці ў Беларусі некалькі гадоў працягвалі выдаваць савецкія пашпарты ўзору 1974 года. І толькі ў 1994-м, ужо пры Лукашэнку, надрукавалі новыя пашпарты, з «Пагоняй». Іх урачыста выдаваў міністр унутраных спраў Юрый Захаранка.

Пра такую значную падзею, як выдача першых пашпартоў незалежнай Беларусі, пісалі ў СМІ. Пашанцавала тады вучням мінскай школы № 37.

Захавалася нататка пра тое, што перад пачаткам новага навучальнага года ўручаць дакументы дзецям туды прыехаў міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. Пашпарт пад нумарам 2 (першы, вядома, атрымаў Аляксандр Лукашэнка, як прэзідэнт) атрымаў Юрый Чарняк. Пра хлопца, які шчасліва пасміхаўся на фота, паведамлялася толькі тое, што ён выдатнік.

Як жа склалася яго жыццё?

@nashaniva Як склаўся лёс школьніка, які атрымаў першы пашпарт з «Пагоняй»? #пагоня #беларускітыкток #беларускіцікток #беларусьновости #минсксейчас ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Юрый пайшоў у навуку. Скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія» — быў адным з найлепшых выпускнікоў. Потым пайшоў выкладаць свой прадмет у БДУ. Таксама нейкі час кіраваў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Соцыум».

Юрый Чарняк. Фота з яго сацсетак

У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльныя рызыкі моладзі Рэспублікі Беларусь: сацыялагічны аналіз».

У 2015 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці «Інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі».

Праз два гады Юрыя ўзнагародзілі дыпломам БДУ за перамогу ў конкурсе на найлепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай работы студэнтаў і аспірантаў.

Юрый Чарняк

У 2018 годзе ён перайшоў у Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук, стаў намеснікам дырэктара па навуковай працы.

Ён даследаваў самыя розныя пытанні. Напрыклад, сацыяльныя рызыкі моладзі, дыскрымінацыю асобных сацыяльных груп у Беларусі, феномен патрыятызму ў масавай свядомасці беларусаў.

У свой час Чарняк працаваў і ў прыватным БІПе — Універсітэце права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, быў намеснікам дэкана эканоміка-прававога факультэта.

У 2024 годзе Юрый раптоўна памёр. Было яму тады ўсяго 46 гадоў.

Каментары17

  • думала я першая была
    21.04.2026
    не атрымлівала савецкі. жыла колькі год без пашпарта. бо чакала пашпарт з Пагоняй.
    не доўга ж я цешылася... амаль адразу змянілі сімволіку. трэба было пашпарт з капустай палучаць. а я з Пагоняй расстацца не магу... думаю "згубіць" ці што? але паколькі ўсё-такі законапаслухмяны грамадзянін, адсканавала і раздрукавала
  • хх
    21.04.2026
    затое у мяне адзін з дыпломаў (канечне ж выдатніцы)) з Пагоняй
  • .
    21.04.2026
    Вот так время и должно выбирать отличников информационно-идеологической и воспитательной работы! Дама с косой могла бы весь ВНС посетить уже.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў52

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў52

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць