Здарэнні44

«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі

14 красавіка ў музеі народнай архітэктуры на вачах у экскурсантаў-першакласнікаў адбылася катастрофа мотадэльтаплана. У выніку загінуў не толькі пілот, але і 26‑гадовая пасажырка. Пакуль Следчы камітэт высвятляе прычыны, сябар пілота, шоумэн Сяргей Лапкоўскі, расказаў тое, што ведае ад калег. Дэталі шакуюць.

Абломкі матадэльтаплана «Фрэгат». 14 красавіка, вёска Азярцо Мінскага раёна. Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Днём 14 красавіка каля вёскі Азярцо адбылася рэдкая для Беларусі трагедыя — катастрофа мотадэльтаплана. Дэльтаплан разбіўся побач з музеем у Строчыцах: апарат упаў непадалёк ад млына, у канцы ўзлётнай паласы.

Відавочцы расказвалі, што амаль адразу пасля ўзлёту мотадэльтаплан пачаў рэзка зніжацца і ўрэшце ўпаў на зямлю. Прычым спачатку з дэльтаплана вываліўся мужчына, пасля аб зямлю ўдарылася і сама машына. Ад атрыманых траўмаў мужчына і дзяўчына памерлі на месцы.

@nashaniva Сябар пілота расказаў, чаму ўпаў дэльтаплан у Строчыцах #беларусь #минсксейчас #минскновости #белорус #дельтоплан ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Матадэльтапланам кіраваў Руслан Іваноў — 45‑гадовы інструктар, больш вядомы як удзельнік музычнага гурта «Цвет Алоэ». Прычынай трагедыі стала пападанне дэльтаплана ў выключна моцны ўзыходны паток цёплага паветра. Такую версію ў эфіры СТВ выказаў сябар Руслана, шоўмэн Сяргей Лапкоўскі.

— Кажуць, што самае складанае — гэта ўзлёт. Калі першыя 100 метраў пройдзеныя, то ўсё цудоўна, — расказаў Лапкоўскі. —

Яны ўзляцелі на 50 [метраў] і ў гэты момант трапілі ў цёплы паток, які ўтварае [свайго роду] бурбалку. Бурбалка выштурхнула крыло, і судна пачало нахіляць на 90 градусаў. Як спрактыкаваны пілот, Руслан, для таго, каб выраўнаваць, адразу ж узяў на сябе цалкам усё і практычна выраўнаваў два крылы. [Але] як толькі яны сталі на месца, ад гэтага патоку адно з крылаў зламалася і яны пачалі пікаваць уніз. На другім вітку ад ціску вырвала рамяні ў Руслана, бакавыя, левыя і правыя былі разарваныя, і ён выпаў. Ну, а дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікавала без пілота, — расказаў Лапкоўскі.

Яго словы абвяргаюць ранейшае меркаванне некаторых, што пілот не быў прышпілены.

Мотадэльтаплан лётаў на базе папулярнага цэнтра «Авія Мінск».

Дакладную прычыну трагедыі высвятляюць спецыялісты. Следчы камітэт спачатку паведамляў, што паводле папярэдніх ацэнак, пілот не даў рады кіраванню. Блізкія Іванова расказалі, што пры ўзлёце дэльтаплан «трапіў у няправільны паветраны паток, заламала крыло, і яны ўпалі».

Трагедыя адбылася на вачах у дзяцей, што акурат наведвалі музей.

— Учора маё дзіця было на экскурсіі ў этнаграфічным музеі ў Строчыцах. Як я зразумеў, туды павезлі ахвотных з усёй паралелі, — расказаў «Анлайнеру» бацька аднаго са школьнікаў. — Калі мы ішлі з дзіцём дадому, ён пачаў расказваць, што падчас экскурсіі бачыў, як узлятаў, а потым падаў дэльтаплан, як пасля прыехалі хуткія. Спачатку я падумаў, што дзіця проста пераказвае нейкі сюжэт з гульні, але вечарам, пачытаўшы навіны, зразумеў, што дзеці бачылі ўсё ў рэальнасці.

Настаўніца, якая суправаджала дзяцей падчас экскурсіі, удакладніла, што ў паездцы былі не толькі першакласнікі, але і вучні другіх класаў.

— Мы стаялі каля вясковай школы, калі ўзляцеў мотадэльтаплан. Дзеці, натуральна, сталі сачыць за палётам. Літаральна праз секунд дваццаць ён стаў рэзка зніжацца. Было зразумела, што ён падае. Мы знаходзіліся досыць далёка ад таго месца, таму толькі чулі гук удару апарата аб зямлю. Мы прабылі на экскурсіі яшчэ хвілін дваццаць і з’ехалі. Бачылі толькі, як да таго месца імчаліся хуткія і ратавальнікі. Жахліва, вядома, усведамляць, што ты стаў сведкам такой трагедыі…

Аэраклуб «Авія-Мінск» размешчаны ў аграгарадку Азярцо на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Яго ўзлётна-пасадачная паласа знаходзіцца трохі ў баку ад экскурсійных маршрутаў.

Каментары4

  • Vij
    20.04.2026
    Крыло проектируется с расчетом перегрузки от 6 до 10.
    Моя версия: крыло было либо неправильно собранное, либо не сделали предполетный осмотр основных основных узлов.
  • не ведаю
    20.04.2026
    ці патрэбны каму мае разважанні, але кожны дачнік можа пабачыць на свае вочы як штогод вецер валіць дрэвы вакол Мінска.

    Не павінна быць такога горада. Гэта патэльня для нагрэву паветра, створаная неўтаймаванай сквапнасццю забудоўшчыкаў.

    Проста вар'яцтва капіталізма, вар'яцтва улады грошай. Я падзяляю меркаванне пра нечаканы моцны усходзячы паток.
  • Эээ
    21.04.2026
    > На другім вітку [...] ён выпаў. Ну, а дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікавала без пілота,

    Што?

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

У Обалі закансервуюць руіны палаца Грабніцкіх

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць