Здарэнні1515

Суд у Гомелі апраўдаў невіноўнага ў збыце наркотыкаў. Міліцыянт, які сфальшаваў, загінуў на паляванні

Балуеў правёў доўгія гады ў турме.

Гамяльчук Канстанцін Балуеў, раней судзімы за збыт наркотыкаў па крымінальнай справе, сфальсіфікаванай міліцыянерамі, поўнасцю апраўданы.

Рашэнне прызнаць маладога чалавека невінаватым і поўнасцю апраўдаць прыняў 25 ліпеня суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Алег Шапіра.

Абвінавачваны быў вызвалены ў зале суда. «Я рады, вядома, але нават не чакаў апраўдальнага прыгавору пасля таго, што са мной адбылося. Я не вінаваты, але правёў у турме гэтулькі часу па лжывым абвінавачанні», — заявіў Балуеў пасля вызвалення.

Тое, што справа была сфальсіфікавана міліцыяй, устанавіла расследаванне, праведзенае паўторна пракуратурай. У маі 2011 года прэзідыум абласнога суда прыгавор у дачыненні да Балуева адмяніў, а справу накіраваў на новы судовы разгляд.

Балуеў абвінавачваўся ў тым, што ў маі 2006 года збыў амфетамін жыхару Гомеля. За збыт наркотыкаў яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Расследаванне пракуратуры паказала, што гэты грамадзянін не купляў наркотыкі ў Балуева — ён атрымаў і грошы, і амфетамін у супрацоўнікаў міліцыі для правядзення кантрольнага закупу.
Потым грошы ён вярнуў міліцыянерам, як і наркотыкі, і даў паказанні, што купіў наркотыкі ў Балуева. Праверачны закуп, такім чынам, быў сфальсіфікаваны міліцыянерамі. Пазней грамадзянін прызнаўся, што даў ілжывыя паказанні пад прымусам міліцыянера. У гэтым прызнаўся і другі грамадзянін, які ўдзельнічаў у апазнанні Балуева.

Панятая, якая прысутнічала падчас правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і таксама давала лжывыя сведчанні, прызналася ў пракуратуры, што яна падтрымлівала блізкую сувязь з міліцыянерам і таму пагаджалася быць панятой і падпісвала дакументы, не чытаючы. Зрэшты, згодна з матэрыяламі пракуратуры, усе панятыя былі сябрамі міліцыянера, які вёў крымінальную справу.

Пракуратура таксама ўстанавіла, што фанаграма перамоў паміж пакупніком і прадаўцом наркотыкаў мае прыкметы мантажу і што купец наркотыкаў у момант нібыта куплі зелля знаходзіўся зусім у іншым месцы.

Міліцыянер, які сфабрыкаваў справу, у студзені 2008 года загінуў на паляванні ад ранення ў галаву. Ён выходзіў з аўтамабіля і трымаў зараджаную зброю дулам уверх. Верагодна, выпадкова націснуў на спускавы курок.

Паводле слоў маці Канстанціна Балуева, справа яе сына не адзіная, сфабрыкаваная міліцыянерамі. Яна паведаміла, што ў раённых судах Гомеля цяпер праходзяць слуханні некалькіх крымінальных спраў за збыт наркотыкаў па зноў адкрытых акалічнасцях, выяўленых пры праверках пракуратурай і КДБ.

Каментары15

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →