Эканоміка

Калій у абмен на лекі і тытунь. Чым гандлююць Індыя і Беларусь?

Экспарт беларускіх тавараў ўтрая перавышае імпарт індыйскіх.

«Беларуськалій» знайшоў яшчэ аднаго патэнцыйнага пакупніка. Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарата заявіў, што ягоная краіна зацікаўленая ў куплі акцый беларускага прадпрыемства. Пакуль гэта толькі дэкларацыя аб намерах — не паведамляецца ні прапапануемы кошт, ні колькасць акцый, якая зацікавіла Індыю.

Інтарэс азіятаў да нашай краіны — нагода ўзгадаць, які тавар купляюць і прадаюць індыйцы ў Беларусі.

На працягу апошніх трох гадоў беларускі экспарт у Індыю агулам склаў $1,13 мільярда. 87% ад усяго аб’ёму ($0,99 мільярда) — калійныя ўгнаенні.
Гэтым і тлумачыцца павышаны інтарэс азіятаў да «Беларуськалія». Апроч ягонай прадукцыі, Індыя цікавілася азотнымі ўгнаеннямі (на $22 мільёны) і корднымі матэрыяламі для шын (на $20 мільёнаў).

Гандаль з Індыяй цалкам адпавядае экспартаарыентаванай палітыцы Беларусі. Імпарт складае ўсяго траціну ад экспарту — $385 мільёнаў.

Больш за ўсё ў нашу краіну прывозіцца індыйскіх лекаў (на $143 мільёны).
Астатнія катэгорыі тавараў істотна адстаюць — тытунёвая сыравіна (на $25 мільёнаў), баваўняная прадзіва (на $19 мільёнаў), а таксама экстракты і канцэнтраты гарбаты і кавы (на $10 мільёнаў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць