Эканоміка2525

Рэальны пакупнік. Індыя афіцыйна выказала зацікаўленасць у акцыях «Беларуськалія»

Пасол Бхарата: «Мы з нецярпеннем чакаем рашэння ўрада Беларусі».

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарата.
«Мы ўжо абазначылі праз урадавыя каналы, што Індыя зацікаўлена ў куплі акцый «Беларуськалія», калі яны будуць прапанаваныя», — сказаў дыпламат. «Мы з нецярпеннем чакаем рашэння ўрада Беларусі», — дадаў ён.

У чэрвені першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь рыхтуе IPO «Беларуськалія» — аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных мінеральных угнаенняў. Пэўны пакет акцый «Беларуськалія» мелі прадаць на адной з біржаў. Гэта было лагічнае рашэнне ў рынкавым духу. Перш чым прадаваць вялікую долю акцый пакетам, варта было б прыцаніцца да попыту на біржы.

Гэтае рашэнне ўрада сведчыла таксама, што яму не ўдалося прадаць долю ў «Беларуськаліі» «Уралкалію» па цане, якую яны першапачаткова выставілі.

IPO «Беларуськалія» можа стаць самай значнай прыватызацыйнай аперацыяй за апошнія гады. IPO — гэта тэрмін для першай публічнай прапановы акцый.

З заявы пасла Індыі вынікае, што азіяцкая краіна хацела б набыць акцыі «Беларуськалія» пакетам, на дамоўных умовах.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць