Эканоміка55

У турфірмах даляр каштуе столькі ж, колькі еўра ў авіякампаніі

А курс даляра ў інтэрнэт-крамах можа змяняцца некалькі разоў на дзень.

Курс даляра ў інтэрнэт-крамах можа змяняцца некалькі разоў на дзень. У інтэрнэт-краме лічбавай тэхнікі zaza.by зранку ў пятніцу ён каштаваў 6700 рублёў. А пасля абеду падаражэў да 6900 рублёў і пакуль больш не мяняўся. Па словах супрацоўніка крамы, курс пачаў скакаць на апошнім тыдні, да таго ж назіралася адносная стабільнасць. Праўда, пакупнікі стараліся набываць дробныя тавары.

«Попыт, зразумела, упаў, але нешта бяруць. Пераважна бяруць невялікія тавары: акумулятары, флэшкі — да 50 долараў. Нешта буйное — за 200 ці 300 долараў — бяруць мала. Адносна нядрэнна бяруць фотаапараты».

У інтэрнэт-краме deshevo.by апошнім часам сітуацыя з заказамі таксама нармалізавалася. Але за апошні тыдзень

кошт долара вырас з 6300–6400 да 7200 рублёў, а пакупнікі паменшылі сваю актыўнасць.

«Тэлефануюць, пытаюцца, але неяк неахвотна. Бачаць, што нядаўна ўсё было больш-менш стабільна, а цяпер зноў пачало расці. У мінулым месяцы было добра з заказамі, набывалі. А зараз невядома, што будзе ў бліжэйшай будучыні».

Апошні месяц курс долара ў турфірмах складае 7400–7500 рублёў.
Па словах супрацоўніцы фірмы «Сальвейк-тур», у параўнанні з прошлым годам, ездзіць адпачываць сталі меней. Калі і едуць, выбіраюць бюджэтныя пуцёўкі ў Балгарыю ці Турцыю.

«У мінулым годзе летам нам не было калі папіць кавы. Толькі цяпер людзі ажывіліся, і актыўнасць стала нагадваць пачатак жніўня мінулага года», — кажа яна.

Супрацоўніца «Сальвейк» кажа, што да самога курса турысты прывыклі і ўжо не так не здзіўляюцца, як некалькі месяцаў таму.

У нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» курс еўра складае 7212 рублёў. Гэта крыху больш кошту еўра паводле Нацбанка (7071 рубль) і меней кошту долара ў турфірмах (7400–7500 рублёў).

За долар у «Турэцкіх авіялініях» прыйдзецца заплаціць таксама больш, чым за еўра ў «Белавія» — 7370 рублёў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць