Грамадства11

Плакала лета, зямлю пакідаючы

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі халаднаватае надвор'е.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі халаднаватае надвор’е,

паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў на відэабрыфінгу 29 жніўня.

Паводле яго слоў,

у апошнія дні лета на тэрыторыю Беларусі накіруецца халаднаватае паветра паўночна-атлантычнага паходжання.
Сярэднямесячная тэмпература паветра паступова наблізіцца да кліматычнай нормы. Пры паніжаным фоне атмасфернага ціску месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны ў нізінах згусціцца туман.

Як паведаміў Рабаў, тэмпература паветра днём 30 жніўня будзе вагацца ад плюс 19°С па паўночным захадзе да плюс 27°С па паўднёвым усходзе краіны. У ноч на сераду паветра ахаладзіцца да плюс 7–14°С,

а дзённая тэмпература не перавысіць плюс 17–24°С.

Паводле слоў сіноптыка, у другой палове тыдня характар надвор’я істотна не зменіцца. Беларусь у асноўным застанецца ва ўладзе паветраных мас, якія будуць распаўсюджвацца з паўночнага захаду Еўропы. 1 верасня ноччу месцамі, а днём пераважна па паўночнай палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Пад раніцу ў асобных раёнах будзе слабы туман.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6–13°С, днём — 16–23°С.

Рабаў расказаў, што паводле папярэдніх разлікаў, з пятніцы па нядзелю характар надвор’я істотна не зменіцца. Месцамі прагназуюцца непрацяглыя дажджы, па раніцах у асобных раёнах магчымы туманы. Начная тэмпература паветра будзе паніжацца да плюс 6–13°С,

у дзённыя гадзіны — не перавысіць плюс 16–23°С.

«У атмасферы ўжо адбываецца перабудова на восеньскі лад, усё часцей і часцей будзе стаяць пахмурнае з дажджамі надвор’е», — сказаў Рабаў. Толькі ў сераду тэрыторыя краіны апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску. У астатнія дні чакаюцца месцамі кароткачасовыя дажджы.

Як расказаў сіноптык, у Мінску 30 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай пройдзе кароткачасовы дождж, днём — без істотных ападкаў, ноччу — плюс 14–16°С,

днём — 21–23°С.
У сераду чакаецца пераменная воблачнасць без ападкаў. Ноччу — плюс 10°С, днём — плюс 20°С.

Сіноптык паведаміў, што згодна з папярэднім прагнозам, 1 верасня ноччу ў Беларусі прагназуецца плюс 8–10°С,

днём — 18–20°С. Магчымы невялікі кароткачасовы дождж.
Паводле ацэнкі спецыяліста, надвор’е будзе даволі спрыяльным для правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ведаў.
Аднак, адзначыў ён, дзецям трэба апранацца цяплей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць