Ксёндз Ігар Лашук развітаецца з парафіяй у Серабранцы — 11 верасня
З 1 жніўня святар прызначаны настаяцелем рыма-каталіцкай парафіі ў в. Багданава Валожынскага раёна.
11 верасня падчас Св. Імшы сумы а 10-й гадзіне адбудзецца развітанне ксяндза-пробашча Ігара Лашука SDB з парафіяй Св. Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы.
Чалавек, якому парафія абавязана сваім утварэннем, калісьці ў далёкім 1996-м годзе. Менавіта ксёндз Ігар сабраў першых вернікаў у невялічкім пакоі. Год за годам ён будаваў жывы касцёл Божы на Серабранцы. А яшчэ капліца Св. Яна Хрысціцеля, Цэнтр Моладзі Імя Св. Яна Боска, будоўля першай за 100 гадоў каталіцкай святыні ў Мінску — усё гэта праца кс. Ігара.
Шчыра запрашаем усіх прыйсці на ўрачыстую Св. Імшу на 10 гадзін 11-га верасня, каб сказаць «Дзякуй!» і «Да сустрэчы!»
З 1 жніўня святар Ігар Лашук прызначаны настаяцелем рыма-каталіцкай парафіі ў в. Багданава Валожынскага раёна.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары