Былы прэм'ер-міністр можа стаць прадстаўніком Беларусі ў Савеце Мытнага саюза.
Такую інфармацыю агучыла газета «Вести» па выніках перамоў прэзідэнтаў Расіі і Казахстана ў Астрахані. Нагадаем, што трэцяй краінай, якая ўваходзіць у Мытны саюз, з'яўляецца Беларусь. Аднак Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемства не запрасілі, бо перамовы праходзілі ў рамках Міжрэгіянальнага форума супрацоўніцтва Расіі і Казахстана.
- Казахі і беларусы не чакалі, што мы возьмемся так сур'ёзна за Мытны саюз. Яны думалі, што падпісаныя дамовы спасьцігне лёс эсэнгэшных дамоўленасцей. А калі пачыталі, пад чым падпісаліся, ці ледзь не за галаву схапіліся, - распавяла «Вестям» крыніца ў атачэнні расейскага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава.
Нагадаем, што Расія прапанавала перайменаваць існуючую цяпер камісію Мытнага саюза, ператварыўшы яе ў Раду МС, які будзе вышэйшым органам Саюза. Плануецца, што новаму наднацыянальнаму органу перададуць самыя шырокія паўнамоцтвы.
Ужо вядома, што Расія дэлегуе ў Раду былога віцэ-прэм'ера, міністра прамысловасці і гандлю Віктара Хрысценку. Мінск і Астана сваіх кандыдатаў не назвалі. Але ў кулуарах Астраханскага форуму была агучана прозвішча Сяргея Сідорскага.
Каментары