Эканоміка11

Лукашэнка вызначыў месцам размяшчэння АЭС зямельны ўчастак у Астравецкім раёне

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Беларусі». Указ № 418 ад 15 верасня размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент вызначае «месцам размяшчэння ўзвядзення атамнай электрастанцыі зямельны ўчастак у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці агульнай плошчай 449,94 га,

што ў 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Баброўнікі і на поўдзень ад вёскі Авены,
абмежаваны на паўночным захадзе аўтамабільнай дарагой вёскі Шульнікі — вёскі Авены, на захадзе — аўтамабільнай дарогай Гоза — АЭС — Астравец ад аўтамабільнай дарогі Р-45, на паўночным усходзе — аўтамабільнай дарогай Н-6223 (Місляны — Шульнікі — Авены — Валейкуны), на поўдні, паўднёвым захадзе, захадзе — аўтамабільнай дарогай ад аўтамабільнай дарогі Н-6223 вёскі Рудзішкі — хутар Баброўнікі і землямі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Варняны».

Пад збудаваннем атамнай электрастанцыі, згодна з указам, падразумяваецца «выраб і зборка вузлоў атамнай электрастанцыі, будаўніцтва і ўзвядзенне камунікацый, устаноўка вузлоў і абсталявання, правядзенне адпаведных выпрабаванняў».

Указам таксама пастанаўляецца ажыццявіць праектаванне АЭС з улікам вызначанага месца размяшчэння зямельнага ўчастку ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі і міжнароднымі дагаворамі краіны.

Меры па рэалізацыі ўказа павінны быць прыняты Саветам міністраў Беларусі і Гродзенскім аблвыканкамам у двухмесячны тэрмін.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць