Карэспандэнту радыё «Свабода» ўдалося датэлефанавацца да адпраўленага ў адстаўку Рыгора Васілевіча.
Камэнтуючы сваю адстаўку з пасады генпракурора, Рыгор Васілевіч заявіў: «Гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы. Гэта яго паўнамоцтва, і ён вырашае гэтае пытанне. Вось і ўсё, што я магу вам сказаць».
На пытанне, чым будзе займацца спадар Васілевіч далей, ён адказаў: «Далей, можа, выкладчыцкая праца. Пабачым. Пакуль трэба асэнсаваць і прыняць рашэнне».
На пытанне, ці не шкадуе Рыгор Васілевіч, што пакідае такую пасаду, і ці не было гэта для яго нечаканым, ён сказаў: «Ведаеце, за тры з паловай гады шмат чаго зроблена і ёсць пэўныя станоўчыя вынікі. Але ёсць, відаць, і праблемы, над якімі трэба працаваць».
Аднак адчувалася, што ў спадара Васілевіча не было асаблівай ахвоты размаўляць. Цягам дня ён доўга не здымаў тэлефон, а потым, мабыць, проста ўключаным паклаў яго на стол. Відаць, ён яшчэ знаходзіўся ў кабінэце. Чуўся ягоны голас: «А калі б вы паглядзелі, якія гарантыі ёсць для гэтых асобаў, якія пайшлі ў адстаўку?».
Каментары