Эканоміка55

Мінэканомікі: Зарплаты насельніцтва пачынаюць адпавядаць прадукцыйнасці працы

Пра гэта заявіў 22 верасня на брыфінгу ў Мінску намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка.

Ён адзначыў, што сёлета атрымліваецца дасягаць адпаведнасці паміж велічынёй заработных плат і прадукцыйнасцю працы. «Калі ў пачатку года разрыў паміж прадукцыйнасцю працы і ўзроўнем заработных плат складаў каля 20%, то цяпер ён скараціўся да 2,9%. Такім чынам, мы пачынаем набліжацца да сітуацыі, калі рэальна зарабляем тыя грошы, якія атрымліваем», — падкрэсліў Аляксандр Ярашэнка.

Пры гэтым ён выказаў надзею на тое, што ў доларавым эквіваленце заработная плата беларусаў будзе расці. «Доларавы эквівалент будзе залежаць ад таго, які раўнаважны курс долара ўстановіцца. Траекторыя руху на валютным рынку гаворыць аб тым, што нацыянальная валюта будзе ўмацоўвацца і, адпаведна, мы разлічваем, што даходы насельніцтва ў доларавым эквіваленце будуць расці», — адзначыў намеснік міністра.

Паводле даных Белстата, сярэднямесячная заработная плата ў Беларусі ў ліпені склала 1 млн. 854,5 тыс. рублёў. З улікам курсу долара на дадатковай біржавой сесіі, які сфарміраваўся 21 верасня (8.010 рублёў за долар), сярэдняя зарплата насельніцтва склала ў ліпені прыкладна 230 долараў. Для параўнання: у студзені гэтага года сярэдняя зарплата ў краіне складала 1 млн. 409,6 тыс. рублёў, ці 470 долараў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя2

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня5

Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць