Спорт

Штанге назваў гульцоў на матчы з Румыніяй і Польшчай

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў матчы адборачнага раунда чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Румыніі (7 кастрычніка) і таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (11 кастрычніка), паведамляе сайт Беларускай федэрацыи футбола

Для ўдзелу ў матчы Беларусь — Румынія трэнерскі штаб запрасіў 19 гульцоў.

Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»), Юрый Жаўноў («Зеніт»), Аляксандр Гутар (БАТЭ).

Абаронцы: Алег Вераціла («Дынама» Мінск), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Ягор Філіпенка, Максім Бардачоў (абодва — БАТЭ), Максім Жаўнерчык («Кубань»), Павел Пласконны («Нёман»), Сяргей Амельянчук («Церак»).

Паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Краснадар»), Станіслаў Драгун («Дынама» Мінск), Філіп Рудзік (БАТЭ), Павел Няхайчык («Дынама» Масква), Сяргей Кісляк («Рубін»), Сяргей Крывец («Лех» Познань).

Форварды: Андрэй Варанкоў («Карпаты» Львоў), Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў»), Дзмітрый Мазалеўскі («Дынама» Брэст).

Пасля заключнага матчу адборачнага раунда Еўра-2012 Аляксандр Гутар, Ягор Філіпенка, Станіслаў Драгун, Алег Вераціла і Павел Няхайчык адправяцца ў размяшчэнне «алімпійскай» зборнай Георгія Кандрацьева для ўдзелу ў таварыскім паядынку супраць алімпійскай зборнай Егіпта.

Замест іх да дружыны Бернда Штанге далучацца Ігар Шытаў («Дынама» Масква), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Віталь Трубіла («Славія» Прага), Цімафей Калачоў («Растоў») і Антон Пуціла («Фрайбург»).

Нагадаем, што нацыянальная зборная Беларусі пасля двух паразаў ад Босніі (0:2, 0:1) страціла нават тэарэтычныя шанцы на плей-оф, апусціўшыся на 4-е месца ў групе.

Становішча камандаў:

Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).

Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу32

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць