Свет

Турцыя адмовілася працягваць газавы кантракт з Расіяй

Адмова датычыць «заходняга маршрута» — праз Украіну, Румынію і Балгарыю.

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і прыродных рэсурсаў Танер Йылдыз. Ён патлумачыў гэтае рашэнне тым, што Расія адмовілася даць скідку на паліва ў тым памеры, які запрасіла Анкара.

Па словах міністра, цана на газ за апошнія 29 месяцаў паднялася прыкладна на 39%.

Гэта прымусіць Турцыю перагледзець кожны з кантрактаў па меры заканчэння іх тэрміну, заявіў Йылдыз.

Пра магчымасць адмовы міністр казаў яшчэ ў чацвер. Тады ж ён сказаў, што дамовы на пастаўку расійскага «блакітнага паліва» па іншых калідорах застаюцца ў сіле.

Пагадненне аб пастаўках расийскага прыроднага газу ў Турцыю, пра які ідзе гаворка, было падпісана ў 1986 годзе. Тэрмін яго дзеяння мінае ў снежні гэтага года.

У цяперашні час Турцыя атрымлівае газ з двух кірункаў: «заходнім маршрутам» праз Украіну і Балгарыю, а таксама з газаправоду «Блакітная плынь», трубы якога пракладзены па дне Чорнага мора, непасрэдна з Расіі.

У мінулым годзе Турцыя імпартавала каля 18 мільярдаў кубаметраў газу з Расіі. Гэта прыкладна 60% ад агульнага аб'ёму спажывання газу ў гэтай краіне.

Дыскусіі вакол цэн на газ для Турцыі шырока абмяркоўваліся ў расійскай прэсе на мінулым тыдні. Так, газета «Коммерсант» адзначала, што ў «Газпраме» і ўрадзе пазіцыю Турцыі ўспрымалі хутчэй як блеф.

Пры гэтым, як нагадваюць эксперты, Масква залежыць ад Анкары ў адным з найважнейшых энергетычных праектаў — будаўніцтве газаправода South Stream.

Паводле звестак «Коммерсанта», цана на газ для Турцыі значна ніжэйшая, чым для еўрапейскіх краін — $250 за тысячу кубаметраў супраць $350.

Знізіць цэны і змяніць умовы газавых кантрактаў раней спрабавалі такія еўрапейскія энергетычныя кампаніі, як германскія E.On, Wingas і RWE, італьянская Eni, аўстрыйская EconGas, фінская Gasum, а таксама французскія Gaz de France і GDF Suez.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць