Эканоміка77

Урад абяцае дзяржпадтрымку прыватнаму бізнесу

А дзяржава чакае ад прадстаўнікоў бізнесу канструктыўных прапаноў.

Як заявіў кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч 4 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў, бізнес атрымае роўны доступ да новага механізму дзяржаўнай падтрымкі.

Ён паведаміў, што комплексныя прапановы па новым механізме дзяржпадтрымкі ўрад унясе ў хуткім часе на разгляд прэзідэнта. «Прапаноўваецца, што да гэтай сістэмы мер дзяржпадтрымкі, прэферэнцый будуць мець роўны доступ суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці, якія перамаглі ў выніку конкурснага адбору», — сказаў прэм’ер.

Паводле слоў Мясніковіча, створаны Банк развіцця будзе крэдытаваць не толькі дзяржпраграмы, але айчынны бізнес у цэлым, аддаючы прыярытэт прадпрыемствам, арыентаваным на імпартазамяшчэнне.

Дзяржава, у сваю чаргу, чакае ад прадстаўнікоў бізнесу канструктыўных прапаноў, падкрэсліў прэм’ер-міністр.

«Прапановы бізнесу вельмі важныя, бо ва ўрадзе ставіцца задача, каб у 2012 год увайсці са сфарміраваным пакетам нарматыўных прававых актаў прамога дзеяння»,
 — сказаў Мясніковіч.

Ён зазначыў, што некаторыя фірмы-пасрэднікі, якія займаліся толькі імпартам, закрываліся ў сувязі з карэкцыяй абменнага курсу. Кіраўнік урада назваў гэта аб’ектыўным працэсам.

«Урад вызначыў прыярытэтам сваёй палітыкі стымуляванне развіцця вытворчага і інавацыйнага бізнесу, перапрацоўчых прадпрыемстваў, якія працуюць на мясцовай сыравіне, а таксама сферу паслуг. Менавіта гэтым кірункам будзе аказвацца садзейнічанне ў першачарговым парадку», — заявіў Мясніковіч.

Ён таксама паабяцаў зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак. «Рашэнне пакуль яшчэ не прынята, але мы плануем, што стаўка падатку на прыбытак будзе паступова зніжацца. Для забеспячэння высокай канкурэнтаздольнасці ў Адзінай эканамічнай прасторы асноўныя намаганні павінны быць скіраваныя на спрашчэнне падатковага адміністравання», — сказаў прэм’ер.

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, у сваю чаргу, зазначыў, што ўклад прыватнага сектара ў ВУП значна ніжэйшы, чым у суседніх краінах.

«Дагэтуль Беларусь развівалася на аснове выкарыстання магутнага прамысловага сектара, які забяспечваў высокія тэмпы эканамічнага росту і ўзровень занятасці. Мы не імкнуліся павялічваць прыватны сектар эканомікі, таму што ў тым не было неабходнасці для дасягнення высокіх тэмпаў эканамічнага росту», — патлумачыў Снапкоў.

«Нашы партнёры паставілі прыватны сектар у аснову крыху раней», — канстатаваў міністр. У выніку, паводле яго слоў, Беларусь адстала ад краін-партнёраў па ўзроўні ўкладу прыватнага сектара ў ВУП.

Так, паводле звестак Мінэканомікі, доля прыватнага сектара ў беларускім ВУП складае каля 30%, у той час як у іншых краінах-суседзях — ад 60 да 80%.

Беларусь падышла да таго, што «існуючая эканамічная мадэль патрабуе свайго перагляду з пазіцыі пошуку фактараў, якія ўзмацнялі б эканамічны рост», заявіў кіраўнік Мінэканомікі.

Паводле яго слоў, «відавочна, што буйны прамысловы сектар з’яўляецца платформай, стрыжнем эканомікі». «Аднак адзіна магутным рухавіком фарміравання ўстойлівага эканамічнага росту з’яўляецца прыватны сектар, а іменна: малое і сярэдняе прадпрымальніцтва», — дадаў Снапкоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць