Грамадства

Лукашэнка: Мы павінны былі выбраць саюзны парлямэнт

«Усё было пастаўлена на тое, каб пераканаць расіян, што галоўны разбуральнік саюзных адносін - беларускі бок». Прэзыдэнт Беларусі мяркуе, што ў спрэчцы паміж Беларусьсю і Расеяй настаў час і аднаму, і другому бакам "астыць ды асэнсаваць падзеі".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў спрэчцы паміж Беларуссю і Расіяй настаў час і аднаму, і другому бакам «астыць, асэнсаваць падзеі, што адбываюцца, і не нагнятаць абстаноўку ў тым напрамку, адкуль немагчыма будзе выйсце». Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы сёння на ўручэнні дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

«Нам гэта бойка не патрэбна і не таму, што мы слабыя, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гатовы да ўсяго і ўсё вытрымаем».

Паводле яго слоў, «беларускі народ ні ў чым не правініўся перад Расіяй, мы свята выконваем усе дамоўленасці». «Давайце чытаць дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а ўсё астатняе - белетрыстыка. Па дагавору мы павінны былі прыняць Канстытуцыю і выбраць саюзны парламент. Між тым, гэтага не адбылося. Потым яны нам падкінулі новую ідэю - вазьміце расійскі рубель. Мы спрабавалі дабіцца ад Расіі, навошта вы гэта прапануеце, калі ў вас столькі праблем», - сказаў прэзідэнт. Паводле яго слоў, адказ просты і відавочны - «не кіем, дык палкай намертва прыцягнуць нас да сябе, каб я ездзіў у Крэмль, прасіў зарплату для сваіх людзей».

«Нам «выкочвалі» заўсёды тое, што нам было непрымальна. І калі ўбачылі, што нас зламаць цяжка, тады пачалі ламаць, прапануючы ўвайсці ў склад Расіі. Мы ніколі ў склад іншай дзяржавы не ўвойдзем», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідэр адзначыў, што «мы абсалютна нікому нічога не павінны, і наша палітыка ў гэтым плане абсалютна празрыстая».

Прэзідэнт сказаў, што ў бліжэйшы час ён на фактах дакажа, што беларускі народ ні ў чым не правініўся перад Расіяй.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў: «Калі нас прыціскалі паціху, мы цярпелі, але затым нам спачатку ў два разы ўзнялі цэны на газ, праз паўтара года іх павысілі яшчэ ў два разы і прапанавалі купляць нафту па той цане, па якой яна нам не патрэбна».

Прэзідэнт перакананы: «Усё было пастаўлена на тое, каб пераканаць расіян, што галоўны разбуральнік саюзных адносін - беларускі бок».

«Калі нас яшчэ раз паспрабуюць ударыць па адчувальных месцах, мы таксама ведаем гэтыя адчувальныя месцы і ведаем, дзе ўдарыць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць