Сёння, 13 кастрычніка, у польскім Кракаве прайшло лёсаванне параў удзельнікаў стыкавых матчаў да чэмпіянату
Вызначаныя наступныя пары:
Турцыя — Харватыя,
Эстонія — Ірландыя,
Чэхія — Чарнагорыя,
Боснія — Партугалія.
Адзначым, што зборныя Босніі і Партугаліі ўжо гулялі ў стыках да чэмпіянату свету 2010 г. (лістапад 2009 г.), і тады пуцёўку на мундыяль заваявалі нашчадкі Васка да Гамы (1:0, 1:0).
Стыкавыя матчы пройдуць 11–12 лістапада і 15 лістапада (каманды згуляюць дома і ў гасцях).
Нагадаем, што пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы заваявалі зборныя Германіі, Расіі, Італіі, Францыі, Галандыі, Швецыі, Грэцыі, Англіі, Даніі, Іспаніі. Зборныя Польшчы і Украіны возьмуць у ім удзел як гаспадыні.
***
Зборная Беларусі ў сваёй адборачнай групе заняла
Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 г. у Польшчы (Варшава, Вроцлаў, Гданьск, Познань) і ва Украіне (Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў). У ім возьмуць удзел 16 камандаў, што будуць разбітыя на 4 групы. Лёсаванне групаў 2 снежня 2011 г. у Кіеве.
Каментары