Спорт

Францыя, Расія, Швецыя выйшлі на Еўра-2012; Боснія, Эстонія, Чарнагорыя будуць прабівацца праз плей-оф

Вызначыліся дзеcяць камандаў, што едуць на Еўра-2012 у Польшчу і ва Украіну, а таксама восем удзельнікаў плей-оф.

11 кастрычніка былі згуляныя матчы апошняга тура адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года.

Пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе ў Польшчы і ва Украіне, заваявалі, з улікам датэрмінова выйшаўшых, зборныя Германіі, Расіі, Італіі, Францыі, Галандыі, Швецыі (з 2-га месца), Грэцыі, Англіі, Даніі, Іспаніі.

Прычым Германія і Іспанія паказалі 100% вынік, выйграўшы ўсе свае матчы ў групе -- Германія 10 гульняў, Іспанія -- восем.

у стыкавых матчах будуць гуляць: Турцыя, Ірландыя, Харватыя, Эстонія, Боснія, Партугалія, Чарнагорыя, Чэхія..

Польшча і Украіна ў адборы не ўдзельнічалі -- яны гаспадыні кантынентальнага першынства.

Сенсацыйным выглядае выхад у плей-оф зборнай Эстоніі, што апярэдзіла Сербію.

Зборная Босніі была ў кроку ад прамога трапляння на Еўра-2012 (лік у гасцявым матчы з Францыяй на 40-й хвіліне адкрыў Эдзін Джэка), але на 78-й хвіліне Самір Насры лік зраўняў – 1:1. Боснія будзе прабівацца таксама цераз стыкі.

Зборная Беларусі сёння ў таварыскім матчы ў Вісбадэне прайграла Польшчы 0:2, адставанне падапечных Штанге ў групе ад Босніі склала ў выніку цэлых 7 балаў!

***

Група А:

Казахстан — Аўстрыя – 0:0, Германія — Бельгія – 3:1, Турцыя — Азербайджан – 1:0.

Выніковае становішча: Германія — 30 (100% вынік), Турцыя — 17, Бельгія — 15, Аўстрыя — 12, Азербайджан — 7, Казахстан — 4.

Германія датэрмінова заваявала пуцёўку на ЧЕ, Турцыя будзе гуляць у стыкавых матчах.

Група В:

Расія — Андора – 6:0, Ірландыя — Арменія – 2:1, Македонія — Славакія – 1:1.

Расія — 23, Ірландыя — 21, Арменія — 17, Славакія — 15, Македонія — 8, Андора — 0.

Расія выйшла на ЧЕ, Ірландыя будзе гуляць у стыкавых матчах.

Група С:

Славенія — Сербія – 1:0, Італія — Паўночная Ірландыя – 3:0.

Італія — 26, Эстонія — 16, Сербія — 15, Славенія — 14, Паўночная Ірландыя — 9, Фарэры — 4.

Група D:

Францыя — Боснія – 1:1, Албанія — Румынія – 1:1.

Францыя — 21, Боснія — 20, Румынія — 14, Беларусь — 13, Албанія — 9, Люксембург — 4.

Група Е:

Швецыя — Нідэрланды – 3:2, Венгрыя — Фінляндыя -- 0:0, Малдова — Сан-Марына -- 4:0.

Нідэрланды — 27, Швецыя — 24, Венгрыя — 19, Фінляндыя — 10, Малдова — 9, Сан-Марына — 0.

Нідэрланды выйшлі на ЧЕ з першага месца, Швецыя выйшла на ЧЕ з другога месца.

Група F:

Харватыя — Латвія – 2:0, Грузія — Грэцыя – 1:2, Мальта — Ізраіль – 1:2.

Грэцыя — 24, Харватыя — 22, Ізраіль — 16, Латвія — 11, Грузія — 10, Мальта — 1.

Грэцыя выйшла на ЧЕ, Харватыя будзе гуляць у стыкавых матчах.

Група G:

Балгарыя — Уэльс – 0:1, Швейцарыя — Чарнагорыя – 2:0.

Англія — 18, Чарнагорыя — 12, Швейцарыя — 11, Уэльс — 9, Балгарыя — 5.

Англія датэрмінова выйшла на ЧЕ, Чарнагорыя будзе гуляць у стыкавых матчах.

Група Н:

Данія — Партугалія – 2:1, Нарвегія — Кіпр – 3:1.

Данія — 19, Партугалія — 16, Нарвегія - 16, Ісландыя — 4, Кіпр — 2.

Данія выйшла на ЧЕ, Партугалія будзе гуляць у стыкавых матчах.

Група І:

Літва — Чэхія – 1:4, Іспанія — Шатландыя – 3:1.

Іспанія — 24, Чэхія — 13, Шатландыя — 11, Літва — 5, Ліхтэнштэйн — 4.

Зборная Іспаніі са 100% вынікам выйшла на ЧЕ, Чэхія будзе гуляць у плей-оф.

Лёсаванне чатырох параў камандаў, што будуць гуляць у стыкавых матчах, пройдзе 13 кастрычніка ў Кракаве (14:00).
Самі матчы плей-оф -- 11-12 і 15 лістапада.

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 г. у Польшчы і ва Украіне. Лёсаванне групаў 2 снежня 2011 г. у Кіеве.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць