Эканоміка

У дзвюх галінах прамысловасці адзначаны спад вытворчасці

Паводле вынікаў працы ў студзені-верасні 2011 года ў дзвюх галінах прамысловасці адзначаны спад вытворчасці, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці адбылося ў здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў (на 0,5%) і ў сферы вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады (на 3,5%).

У астатніх галінах прамысловасці, паведамляе Белстат, за гэты перыяд адзначаны рост: здабыча карысных выкапняў, акрамя паліўна-энергетычных, — на 5,6%; вытворчасць харчовых прадуктаў — на 6,7%; тэкстыльная і швейная вытворчасць — на 6%; вытворчасць скуры і абутку — на 7,9%; апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва — на 9,6%; цэлюлозна-папяровая вытворчасць і выдавецкая дзейнасць — на 8%; вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў — на 21,1%; фармацэўтычная прамысловасць — на 18%; вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў — на 13,6%; металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў — на 10,8%; вытворчасць машын і абсталявання — на 13,9%; вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання — на 32,7%.

У цэлым па прамысловасці за студзень-верасень аб’ём вытворчасці вырас на 10,6% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам і склаў 206 трлн. 694,1 млрд. рублёў у наяўных цэнах. Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год, аб’ём прамысловай прадукцыі павінен вырасці на 9–9,5%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць